Міхаіл Стахоўскі

(XVIII ст.) стражнік мсціслаўскі

Міхаіл Стахоўскі (польск.: Michał Stachowski) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Міхаіл Стахоўскі
стражнік мсціслаўскі[d]
з 24 лістапада 1767
Папярэднік Станіслаў Ільініч[d]
шамбялян[d]
Род Стахоўскія
Бацька Караль Стахоўскі[d]
Маці Канстанцыя з Ходзькевічаў[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Караля Стахоўскага і Канстанцыі з Хадкевічаў, падсталянкі і лентвойтаўны мсціслаўскай[1].

Ротмістр[2]. Прызначаны стражнікам мсціслаўскім 24 лістапада 1767 года пасля смерці Станіслава Ільініча[2], шамбялян двара польскага[1].

Валодаў маёнткам Рай, часткай маёнтка Паплаі, часткай маёнтка Буды[1].

Сям’я

правіць

У шлюбе з Марыяннай Барвольскай, дачкой сакратара ЯКМ. Дзеці[1]:

  • Ян;
  • Феліцыян;
  • Юзаф;
  • Марцін;
  • Дамініка;
  • Барбара;
  • невядомая па імені дачка.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г ХСІХ. СТАХОЎСКІЯ гербу “АГОНЬЧЫК” // Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2017. — 264 с. — 30 экз. — ISBN 978-985-7153-09-1.
  2. а б 1036. Michał Stachowski // Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (польск.) / pod redakcją Andrzeja Rachuby. — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2019. — Tom IX: Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek. — ISBN 978-83-65880-76-5.