Міхаіл Янушкевіч
Міхаіл Янушкевіч (26 студзеня 1772 — 14 лютага 1826, маёнтак Дзягільна, Мінскі павет) — дзяржаўны службовец, памешчык.
Міхаіл Янушкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 26 студзеня 1772 | ||||||
Смерць |
14 лютага 1826 (54 гады) |
||||||
Род | Янушкевічы[d] | ||||||
Жонка | Тэкля з Сакалоўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Адольф Міхайлавіч Янушкевіч, Яўстафій Янушкевіч, Рамуальд Янушкевіч і Януарый Янушкевіч | ||||||
Званне | падпалкоўнік[d] |
Біяграфія Правіць
Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся 26 студзеня 1772 года ў сям’і Тамаша Янушкевіча (нар. 28.02.1733), ахрышчаны ў Пружанскім касцёле[1].
Служыў генеральным рахункаводам валоданняў князёў Міхала, віленскага ваяводы, і Дамініка, падкаморага літоўскага, Радзівілаў. 14 ліпеня 1794 года ад Тадэвуша Касцюшкі ён атрымаў патэнт на чын падпалкоўніка войскаў Рэчы Паспалітай. 23 снежня 1802 г. у Віленскім дваранскім дэпутацкім сходзе ён атрымаў прызнанне ў правах расійскага дваранства[1].
20 жніўня 1820 г. у Віленскім ДДС Міхал дамогся пацверджання ў дваранстве сваіх сыноў. 26 красавіка 1821 г. у Вільні Міхал разам з жонкай ад Міхала Залескага, пракуратара Масы княгіні Стэфаніі Радзівіл, атрымаў дакумент на права спадчыннага валодання маёнткам Дзягільна Мінскага павета, а праз некалькі гадоў быў абраны межавым суддзёй Мінскага павета[1].
Памёр 14 лютага 1826 года ў маёнтку Дзягільна Мінскага павета[1].
Сям’я Правіць
На пачатку ХІХ ст. ён ажаніўся з Тэкляй Сакалоўскай (нар. каля 1788, пам. 11/23.10.1860), у шлюбе з якой нарадзілася чацвёра сыноў і дзе дачкі[1]:
- Адольф Міхал Валерыян (03.04.1804-06.06.1857);
- Яўстах Напалеон Северын (ці Станіслаў) (нар. 19.11.1805);
- Рамуальд Цэзар Міхал (нар. 30.05.1812);
- Януары Ян Фердынанд (нар. 30.01.1816);
- Зоф’я, у шлюбе Пясецкая;
- Касільда, у шлюбе Канткоўская.