Міцыпса
Міцыпса (нумід.: mkwsn, лац.: Micipsa, грэч. Μικίψας; ? — 118 да н.э.) — цар Нумідыі ў другой палове II стагоддзя да н.э., старэйшы з законанароджаных сыноў Масінісы.
Міцыпса | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Сумесна з | Гулуса (148 — 145 да н.э.), Мастанабал (148 — 145 да н.э.) |
||||||
Папярэднік | Масініса | ||||||
Пераемнік | Гіемпсал I Адгербал Югурта |
||||||
Спадчыннік | Гіемпсал I | ||||||
Нараджэнне |
II стагоддзе да н.э. |
||||||
Смерць |
118 да н.э.[1] |
||||||
Бацька | Масініса[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Гіемпсал I[d][3][4] і Адгербал[d][5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУпершыню згадваецца ў 151 г. да н.э., калі ездзіў з братам у Карфаген дамаўляцца пра вяртанне ў горад пранумідыйскі настроеных грамадзян. Напад прыхільнікаў Гамількара на воінаў, якія суправаджалі Міцыпсу, прывёў да вайны з Нумідыяй, тая хутка перарасла ў Трэцюю пунічную вайну, якая скончылася разбурэннем Карфагена.
Масініса перад смерцю падзяліў царства паміж трыма сынамі. З іх Міцыпсу дасталася кіраванне казной і царскай сталіцай — Цыртай. Пасля смерці братоў Міцыпса аб'яднаў Нумідыю пад сваёй уладай. Ён прыняў пад сваё заступніцтва тысячы ўцекачоў з разбуранага рымлянамі Карфагена, імкнучыся ў той жа час падтрымліваць прыязныя адносіны з Рымам.
Міцыпса па прыкладзе свайго бацькі, падзяліў Нумідыю паміж сынамі Гіемпсалам і Адгербалам, а таксама пляменнікам Югуртам, якога ён усынавіў. Гэты падзел набыў моц пасля смерці Міцыпсы ў 118 г. да н.э.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Любкер Ф. Micipsa // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 868.
- ↑ Масинисса // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 715.
- ↑ Любкер Ф. Hiempsal // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 626.
- ↑ Гиемпсал // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 776.
- ↑ Любкер Ф. Adherbal // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 17.