Марат Васілевіч Клімаў

(Пасля перасылкі з М. В. Клімаў)

Марат Васілевіч Клі́маў (нар. 6 лютага 1972, Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2005).

Марат Васілевіч Клімаў
Дата нараджэння 6 лютага 1972(1972-02-06) (52 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2005)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1994 годзе БДУ. У 1994—1995 выкладаў у Полацкім універсітэце, з 1995 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Вывучае вясковыя паселішчы і сістэму рассялення, генезіс і гістарычную тапаграфію гарадоў Полацкага Падзвіння X—XVI стст. Даследаваў паселішчы Астроўшчына-2, Двор-Гомель, Лучна-1, Субаўшчына-3, Рудня Полацкага, Сакалова Мёрскага, Княжыцы і Лісна Верхнядзвінскага раёнаў, сакральны цэнтр і курганы Заскаркі Полацкага раёна.

Выявіў больш за 180 старажытных паселішчаў. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларусі» ў 6 тамах (т. 1, 2000), «Археалогіі Беларусі» ў 4 тамах (т. 4, 2001, з В. У. Шаблюком).

Артыкулы ў перыядычных і серыйных выданнях

правіць
  • Аб фарміраванні Ліснянскай воласці ў Полацкім княстве / М. В. Клімаў // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24―25 кастрычніка 2007 г.) / [укладальнік Т. А. Джумантаева]. — Полацк, 2009. — С. 287—294.
  • Сярэднявечны культавы помнік Заскаркі ў ваколіцах г. Полацка // ГАЗ. Мінск, 2002. № 17;
  • Асаблівасці рассялення ў акрузе Полацка: X — сярэдзіна XVI ст. // ГАЗ. Мінск, 2006. № 21;
  • Тапаграфія і планіроўка вясковых паселішчаў у акрузе Полацка// МАБ. 2005. № 9;
  • Праблема вялікіх курганоў у сувязі з пытан-нем аб з’яўленні новай пахавальнай абраднасці ва ўмовах рассялення на Поўначы Беларусі // МАБ. 2008. № 15.

Артыкулы ў энцыклапедыях, даведнікаў і слоўніках

правіць
  • Лісна / Л. У. Дучыц, М. В. Клімаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 20—21. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Спасылкі

правіць