М61 (цеплавоз)
Цеплавоз NoHAB AA16, М61 (M — ад вугорскага «mozdony» — лакаматыў, 6-восны, 1-ы тып) — цеплавоз, які вырабляўся ў Швецыі на заводзе NOHAB у горадзе Трольхетан.
М61 (цеплавоз) | |
---|---|
Вытворчасць | |
Краіна пабудовы | Швецыя |
Завод | NOHAB |
Гады пабудовы | 1951-1965 |
Агулам пабудавана | 203 |
Тэхнічныя даныя | |
Восевая формула | 0-2-1—0-2-1 |
Магутнасць дызеля | 1 434 222,56 ват |
Тып перадачы | Электрычная |
Канструкцыйная скорасць | 105 або 140 км/гадз |
Эксплуатацыя | |
Краіна | Венгрыя |
Цеплавоз з'яўляўся ліцэнзійнай версіяй цеплавоза EMD F (англ.: EMD F-unitEMD F-unit) амерыканскай кампаніі General Motors (падраздзяленне Electro-Motive Diesel).
У працэсе вытворчасці цеплавоза ў яго ўносіліся канструктыўныя змены. У прыватнасці ён меў у арыгінале 4 восі, усе яны былі абматораны, але пры пастаўцы ў некаторыя краіны патрабавалася па патрабаванням заказчыка паменшыць восевую нагрузку, і таму каляскі цеплавоза сталі трохвосевымі, там з'явіліся падтрымліваючыя восі.
У 1949 годзе NOHAB атрымала ліцэнзію на вытворчасць цеплавоза ад EMD. У аснову канструкцыі была ўзятая тая мадыфікацыя EMD F, што раней пастаўлялася ў Аўстралію. Па патрабаванням міжнароднага саюза чыгунак былі ўнесены некаторыя змены ў форме кузава, што палепшыла агляд, змены таксама закранулі буферны брус, там з'явілася магчымасць усталёўваць шрубавую сцяжку і буферы.
Першыя вырабленыя цеплавозы набываліся чыгункамі Даніі. Пастаўкі пачаліся з 1951 года. Гэтыя цеплавозы мелі 6 колавых пар, але абматораны былі ўсяго 4 восі (падтрымліваючымі былі сярэднія восі ў трохвосевых калясках). Максімальная хуткасць цеплавоза была ўстаноўлена ў 133 км/ч. Магутнасць дызельнага рухавіка цеплавоза — 1950 л. с., аднак на частцы машын былі дызелі магутнасцю 1700 л. с. Кабіны машыніста меліся на абодвух баках цеплавоза. У Даніі за характэрную форму кузава цеплавоз атрымаў мянушку Rundnasen або Rundsnuder («Кругланосы»). Выкарыстоўваліся цеплавозы у Даніі да 2001 года.
Было выпушчана 45 цеплавозаў гэтай серыі, якія мелі палегчаную канструкцыю і восевую нагрузку ў 15 тон на вось. Зроблены цеплавозы былі з 1960 па 1962 год. Гэтыя цеплавозы былі на 60 см карацей, мелі магутнасць менш базавай мадэлі на 10 % — 1445 л. с.
З 1954 года таксама былі пачаты пастаўкі гэтага цеплавоза ў Нарвегію, на Norges Statsbaner. Там ужо быў не вельмі ўдалы вопыт эксплуатацыі цеплавоза Di 1 з 1942 па 1950 год. Варыянт цеплавоза для гэтай краіны меў канструкцыйную хуткасць 105 км/ч і ў цэлым быў аптымізаваны для суровых умоў эксплуатацыі. Цеплавоз пастаўляўся на Norges Statsbaner шасцівосевым, замест мяцельнікаў усталёўваліся плугавыя снегаачышчальнікі. У Нарвегіі цеплавоз атрымаў пазначэнне Di 3.
У канцы 1950-х і ў 1960-я гады на чыгунках Венгрыі доля грузаперавозак дасягала 85 %. Для павелічэння правазной здольнасці чыгунак патрабавалася ўкараненне цеплавознай цягі, але прамысловасць Венгрыі не была гатовая да выпуску цеплавозаў. Тады быў абвешчаны тэндэр на пастаўку цеплавозаў. Лепшыя прапановы паступілі ад фірмы Krauss-Maffei з Мюнхена і ад кампаніі NOHAB з Швецыі. Было набыта ўсяго 20 цеплавозаў, і хоць патрэбы ў цеплавозах былі больш, з-за палітычнага ціску ад СССР больш цеплавозы не пастаўляліся. З 1965 года ў Венгрыю пастаўляліся цеплавозы М62 якія будаваліся ў Луганску на Луганскім цеплавозабудаўнічым заводзе[1].
Цеплавозы М61 інтэнсіўна эксплуатаваліся ў Венгрыі да 1980-х гадоў, некалькі машын застаюцца ў працы да нашага часу.
Адзін з цеплавозаў М61 пастаўлены ў Венгерскую народную рэспубліку захаваны ў чыгуначным музеі (венг.: Magyar Vasúttörténeti ParkMagyar Vasúttörténeti Park) у Будапешце.
Зноскі
- ↑ Раков В. А. Локомотивы отечественных железных дорог, 1956—1975. — М.: «Транспорт», 1999. — 443 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме М61 (цеплавоз)