Навасельцы (Козінскае сельскае паселішча)
Навасельцы (руск.: Новосельцы) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Козінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 203 жыхары (2007). Знаходзіцца на левабярэжным схіле ракі Дняпро.
Вёска
Навасельцы
|
Геаграфія
правіцьРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 0,5 км на ўсход ад Смаленска, за 2 км на поўдзень ад аўтадарогі Р134 («Старая Смаленская дарога»: Смаленск — Дарагабуж — Вязьма — Зубцоў). За 2 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Смаленск-Сартавальны на лініі Масква — Мінск.
Гісторыя
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.