Паўлаўскі сельсавет (Слонімскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Па́ўлаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Навасёлкі. Плошча сельсавета 8218 га.

Паўлаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 573
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Піронімскага сельсавета перададзены вёскі Азарычы і Амельнікі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Слонімскага раёна. 22 ліпеня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Паўлава, сельсавет перайменаваны ў Паўлаўскі. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Слонімскага сельсавета перададзены вёскі Міцькавічы і Талькаўшчына[2]. 6 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Слонімскага сельсавета (3 населеныя пункты: Пятралевічы I, Пятралевічы II і Цывіншчына)[3]. 20 красавіка 2020 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Навасёлкі[4].

На тэрыторыі сельсавета размешчана 15 населеных пунктаў: Азарычы, Акачы, Амельнікі, Задвор’е, Мілошавічы, Міцькавічы, Навасёлкі, Навікі, Паўлава, Прырэчча, Пятралевічы-1, Пятралевічы-2, Талькаўшчына, Ферадкі, Шундры.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1573 чалавекі[5], з іх 91,4 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 1,2 % — палякі[6].

Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1780 чалавек, з іх працаздольных — 898 чалавек, старэйшыя за працаздольны ўзрост — 584 чалавек, дзяцей — 298, колькасць гаспадарак — 811.

У цяперашні час у вёсцы Навасёлкі пражывае заслужаны настаўнік БССР Соф’я Канстанцінаўна Радзевіч.

Эканоміка і інфраструктура

правіць

На тэрыторыі сельсавета працуюць Навасёлкаўская сярэдняя школа-сад на 210 месцаў, 4 сельскія клубы, 4 бібліятэкі, 3 фельчарска-акушэрскія пункты, 5 крам, Паўлаўскі комплексна-прыёмны пункт, Петралевіцкі майстравы ўчастак ДЛГУ «Слонімскі лясгас». Самым вялікім прадпрыемствам, якое размешчана на тэрыторыі сельсавета з'яўляецца філіял «Паўлава-Агра» ААТ «Слонімскі мясакамбінат».

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўрочышча Высокая Гара з вяршыняй 182 м (900 м на паўднёвы ўсход ад вёскі Амельнікі, у хваёвым лесе). Каардынаты: 53° 12,811' N, 25° 19,374' E.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  4. Решение Слонимского районного Совета депутатов от 10 апреля 2020 г. № 131 О переносе административных центров сельсоветов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 30 мая 2021.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.