Навум Сямёнавіч Леках

Навум Сямёнавіч Леках (1908—1996) — беларускі ўрач. Заслужаны дзеяч Беларускай ССР (1968).

Навум Сямёнавіч Леках
Дата нараджэння 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 1996
Месца смерці
Дзеці Сямён Навумавіч Леках
Род дзейнасці урач, хірург, медыцынскі адміністратар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Дзісне ў 1908 годзе. 14 чэрвеня 1942 года, калі гітлераўцы расстралялі больш за дзве тысячы яўрэяў, Навуму Лекаху пашчасціла выратавацца ад смерці праз дапамогу беларускай сям’і[1].

Працаваў хірургам у спецатрадзе ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне[1].

Пасля вайны працаваў галоўным урачом і хірургам у бальніцы ў Глыбокім. З 1950 г. працаваў урачом станцыі пералівання крыві ў Полацку[1].

У 1990-х з сям’ёй пераехаў ў Ізраіль, дзе працаваў і жыў да сваіх апошніх дзён. Навума Сямёнавіча не стала ў 1996 годзе[1].

Сям’я

правіць

Жонка — Элеанора Генрыхаўна Леках (Альшванг), акушэр-гінеколаг, узначальвала жаночую кансультацыю ў Полацку, дзяжурыла ў раддоме, чытала лекцыі ў Полацкім медыцынскім вучылішчы[1].

Дзеці — Лізавета, Сямён і Клара[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені[1].

Зноскі