Надзея Міхайлаўна Шарая

Надзея Міхайлаўна Шарая (22 верасня 1947, в. Высокі Полк, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Надзея Міхайлаўна Шарая
Дата нараджэння 22 верасня 1947(1947-09-22) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. З 1970 года — архітэктар, кіраўнік групы кантролю за рэалізацыяй праектнай дакументацыі БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Удзельнічала ў распрацоўцы схем развіцця сеткі населеных месцаў БССР да 2000 г. (1972), комплекснага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў басейнаў рэк Заходняй Дзвіны (1976), Сожа (1977), у распрацоўцы праектаў планіроўкі адміністрацыйных раёнаў Беларусі, Пскоўскай і Наўгародскай абласцей (1977—1982).

Зноскі

Літаратура правіць