Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак

Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак — скульптурнае надмагілле  (руск.) падканцлера вялікага літоўскага Паўла Сапегі і яго жонак з касцёла францысканцаў у в. Гальшаны Гродзенскай вобласці. У наш час захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры. Выканана пасля 1635 года (год, калі памёр Сапега). Размяшчалася ў фундатарскай капліцы, у адным з крылаў трансепта[1].

Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак. Пасля 1599 — пасля 1635
Матэрыял мармур
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць
 
Надмагілле ў францысканскім касцёле. 1897

Надмагілле належала, відаць, да ярусных. Ад надмагілля захавалася толькі чатыры мармуровыя фігуры Сапегі і яго трох жонак жонкі. Яны ляжаць у свабодных позах, галовы пакояцца па падушках і абапіраюцца на левыя рукі. Сапега ў адзенні рыцара, ён павернуты да жонак, якія трымаюць у руках малітоўнікі. Фігуры велічныя, што падкрэсліваецца плаўнымі лініямі замкнёных контураў, драпіроўкай адзення, якая выяўляе пластыку некалькі падоўжаных форм. Твары поўныя спакою, яны існуюць быццам па-за часам, пазбаўлены эмоцый, выразна ўвасабляюць годнасць і знакамітасць. Выкананне фігур адзначаецца высокім майстэрствам. Скульптар добра ведаў магчымасці мармуру як матэрыялу і разнастайнай апрацоўкай прымусіў гучаць яго ў поўную сілу. Ён дасканала выявіў фактуру рыцарскага адзення Сапегі, футравай акаймоўкі і тканін вопраткі яго жонак. Цвёрды метал даспехаў Сапегі кантрасціруе з мяккай мадэліроўкай твару, буйнымі кольцамі барады і вусоў. Спалучэнне гладка апрацаваных плоскасцей з невысокім рэльефам стварае дадатковы дэкаратыўны эфект.

Галерэя

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць