Ала Канстанцінаўна Лявонава
(Пасля перасылкі з А. К. Лявонава)
Ала Канстанцінаўна Ляво́нава (нар. 3 мая 1937, Менск) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973).
Ала Канстанцінаўна Лявонава | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 мая 1937 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1973) |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыла ў 1960 годзе БДУ. З 1961 года ў ІМЭФ АН Беларусі, з 1993 года ў навукова-метадычным цэнтры «Гульні і цацкі».
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па старажытнай беларускай скульптуры, сучасным беларускім народным мастацтве. Адзін з аўтараў артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—3, 1987—1989), зборнікаў «Помнікі старажытнабеларускай культуры» (1984), «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (1985) і інш.
ТворыПравіць
- Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977;
- Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6;
- Народная спадчына — дашкольнікам. Мн., 1998 (у сааўтарстве);
- La sculpture sur bois en RSS de Biélorussie // Le bois dans l’architecture et la sculpture slaves. Paris, 1981.
ЛітаратураПравіць
- Лявонава Ала Канстанцінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).