Найлепшая прапанова

«Найле́пшая прапано́ва» (італ.: La migliore offerta) — драма кінарэжысёра Джузэпэ Тарнаторэ. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джэфры Раш, Джым Сцёрджэс, Сільвія Хукс і Дональд Сазэрленд. Прэм’ера фільма адбылася 1 студзеня 2013 года.

Найлепшая прапановаM:
La migliore offerta
Жанр драматычны фільм, крымінальны фільм[d], рамантычны фільм і псіхалагічны трылер[d]
Рэжысёр Джузэпэ Тарнаторэ
Прадзюсар Ізабэла Какуца
Артура Палья
Сцэнарыст Джузэпэ Тарнаторэ
У галоўных
ролях
Джэфры Раш
Джым Сцёрджэс
Сільвія Хукс
Дональд Сазэрленд
Аператар Фабіё Цамарыён
Кампазітар Эніа Марыконэ
Кінакампанія Warner Bros.
Paco Cinematografica
Працягласць 131 хв.
Бюджэт 13,5 млн. еўра
Краіна Сцяг Італіі Італія
Мова англійская
Год 2013
IMDb ID 1924396
Афіцыйны сайт

Фільм быў названы своеасаблівым пераасэнсаваннем «Галавакружэння» Альфрэда Хічкока і, нягледзячы на неадназначнае прыняцце кінастужкі прэсай, у агульным фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, якія асаблівым чынам адзначылі акцёрскую ігру Джэфры Раша. Стужка была ўзнагароджана мноствам пераважна італьянскіх кінапрэмій.[1]

Пажылы аўкцыяніст, калекцыянер карцін вечна самотны Вёрджыл Олдман атрымлівае замову на ацэнку старадаўніх рэчаў ад таямнічай кліенткі Клэр, якая хварэе на агорафобію і за апошнія дванаццаць год ні разу не выходзіла са свайго асабняка. Па меры працы ў яе доме Вёрджыл не толькі раскрывае таямніцу раскіданых паўсюль дзіўных шасцярэнек і механізмаў, але і паступова ўлюбляецца ў саму гаспадыню. Заваяваць сэрца дзяўчыны яму дапамагаюць парады сяброў: маладога механіка і знаўцы жанчын Роберта і мастака Білі, саўдзельніка Олдмана ў афёрах з карцінамі. Аднак неўзабаве Вёрджылу прыйдзецца правесці пераацэнку сваіх каштоўнасцяў і па-новаму зірнуць на сваё жыццё.

У ролях

правіць
Акцёр Роля
Джэфры Раш Вёрджыл Олдман Вёрджыл Олдман
Джым Сцёрджэс Роберт Роберт
Сільвія Хукс Клэр Ібетсан Клэр Ібетсан
Дональд Сазэрленд Білі Уістлерн Білі Уістлерн
Філіп Джэксан Фрэд Фрэд
Дэрмат Краўлі Ламберт Ламберт
Лія Кебедэ Сара, дзяўчына Роберта Сара, дзяўчына Роберта
Кайруна Стэймел Клэр, карліца Клэр, карліца

Стварэнне

правіць

Сюжэт быў задуманы Тарнаторэ за дваццаць год да выхада фільма, але стварэнне фільма было адкладзена.[2][3] Тарнаторэ запрасіў у праект Джэфры Раша яшчэ на этапе напісання сцэнарыя, бо толькі яго ўяўляў у вобразе Вёрджыла[3]. Рэжысёр назваў яго «сінтэзам Марлана Бранда і Марчэла Мастраяні»[3].

Здымкі пачаліся ў красавіку 2012 года і праходзілі ў шэрагу гарадоў Італіі (у тым ліку ў Трыесце), а таксама ў Вене і Празе[2].

Аналіз

правіць

Галоўная тэма фільма — роля мастацтва і выдумкі ў жыцці чалавека. «У кожнай падробцы ёсць доля сапраўднасці», — сцвярджае герой Джэфры Раша. Гэтая думка пацвярджаецца тым, што Олдман з ходам сюжэта перажывае духоўнае перараджэнне, а гэта, на думку Тарнаторэ, лепш за ўсялякі хэпі-энд[4]. Галоўны герой да самага канца фільма застаецца ў сваім уласным свеце і да апошняга спадзяецца на шчаслівае заканчэнне гісторыі[5]. Свету, які ўзвышае нас праз абман, супрацьпастаўляецца рэальны свет — несамавіты паб, у які час ад часу заходзіць галоўны герой, і карліца, якая сядзіць у адзіноце і падлічвае прахожых. Хаця жанчына і валодае самымі дакладнымі фактамі, якія так неабходны герою, лікі не набліжаюць яе да разумення таго, што адбываецца[6].

Першыя тры чвэрці фільма час у ім рухаецца строга лінейна. Калі ж Олдман выяўляе знікненне карцін, сцэны яго адчаю пачынаюць перамяжоўвацца з успамінамі пра мімалётнае шчасце[5]. Змяняецца і месца дзеяння: абагулены заходнееўрапейскі горад змяняецца ў фінале яркай самабытнай Прагай, дзе Олдман наведвае астранамічны гадзіннік (Пражскія куранты) і рэстаран, пра які яму апавядала Клэр.

Апрача шматлікіх адсылак да твораў выяўленчага мастацтва, крытыкі бачаць у «Найлепшай прапанове» няяўныя цытаты з фільмаў «Афёра», «Галавакружэння» і «Асноўны інстынкт»[6].

Узнагароды

правіць
Кінапрэмія / Кінафестываль Год Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік
58-я прэмія «Давід дзі Данатэла»[7][8] 2013 Найлепшы фільм Джузэпэ Тарнаторэ Перамога
Найлепшы рэжысёр Джузэпэ Тарнаторэ Перамога
Найлепшы сцэнарый Джузэпэ Тарнаторэ Намінацыя
Найлепшы прадзюсар Ізабэла Какуца, Артура Палья Намінацыя
Найлепшы аператар Фабіё Цамарыён Намінацыя
Найлепшы мастак Маўрыцыё Сабаціні, Рафаэла Джыованэці Перамога
Найлепшыя касцюмы Маўрыцыё Міленоці Перамога
Найлепшы грым Луіджы Ракеці Намінацыя
Найлепшы парыкмахер Стэфана Чэкарэлі Намінацыя
Найлепшы мантаж Масіма Квалья Намінацыя
Найлепшы гук Джыльберта Марцінэлі Намінацыя
Найлепшая музыка Эніа Марыконэ Перамога
«Малады Давід» Джузэпэ Тарнаторэ Перамога
67-я прэмія «Срэбная стужка»[9] 2013 Найлепшы рэжысёр Джузэпэ Тарнаторэ Перамога
Найлепшы прадзюсар Ізабэла Какуца, Артура Палья Перамога
Найлепшы сцэнарый Джузэпэ Тарнаторэ Намінацыя
Найлепшы аператар Фабіё Цамарыён Намінацыя
Найлепшая сцэнаграфія Маўрыцыё Сабаціні, Рафаэла Джыованэці Перамога
Найлепшыя касцюмы Маўрыцыё Міленоці Перамога
Найлепшы мантаж Масіма Квалья Перамога
Найлепшы гук Джыльберта Марцінэлі Намінацыя
Найлепшая музыка Эніа Марыконэ Перамога
26-я «Еўрапейская кінапрэмія»[10] 2013 Найлепшы еўрапейскі фільм Джузэпэ Тарнаторэ Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Джузэпэ Тарнаторэ Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Джузэпэ Тарнаторэ Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі кампазітар Эніа Марыконэ Перамога
Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільм Джузэпэ Тарнаторэ Намінацыя

Зноскі

правіць
  1. Awards (англ.). Праверана 21 лютага 2018.
  2. а б Tornatore, il nuovo filmun po' d'amore e un po' thriller (італ.). Праверана 21 лютага 2018.
  3. а б в Helen Barlow. The Best Offer: Giuseppe Tornatore interview (англ.). SBS (29 ліпеня 2013). Праверана 21 лютага 2018.
  4. Maria Pia Fusco. Tornatore: «Il vero amore nasconde sempre un segreto» (італ.) (29 снежня 2012). Праверана 21 лютага 2018.
  5. а б Paolo Mereghetti. Un antiquario e tanti misteri La via del thriller di Tornatore (італ.) (29 снежня 2012). Праверана 21 лютага 2018.
  6. а б «La migliore offerta», amore da brividi (італ.) (2 студзеня 2013). Праверана 21 лютага 2018.
  7. CRONOLOGIA DEI PREMI DAVID DI DONATELLO: Vincitori 2013 (італ.). Праверана 21 лютага 2018.
  8. Giuseppe Tornatore's THE BEST OFFER Wins Big at the Embarassing Italian Oscars (англ.). Праверана 21 лютага 2018.
  9. Eric J. Lyman. 'The Best Offer' Wins Big at Italy's Nastri d'Argento Awards (англ.) (7 ліпеня 2013). Праверана 21 лютага 2018.
  10. 2013 Nominations (англ.). Праверана 21 лютага 2018.

Спасылкі

правіць