Накбэ (ісп.: Nakbé) — руіны горада мая ў правінцыі Петэн у Гватэмале.

Старажытны горад
Накбэ
Руіны мая ў Накбэ
Руіны мая ў Накбэ
17°40′39″ пн. ш. 89°52′07″ з. д.HGЯO
Краіна Цывілізацыя мая
Накбэ (Зямля)
Накбэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Горад знаходзіцца прыблізна ў 15 км на поўдзень ад руін горада мая Эль-Мірадор, з якім Накбэ быў звязаны так званай сакбэ (Sacbé), скораснай дарогай у старажытных мая. У час позняга класічнага перыяду горад таксама быў злучаны сакбэ з іншым паселішчам мая — Калакмулем.

Рэгіён, дзе знаходзіцца Накбэ, быў заселены каля 1400 гадоў да н. э., перыяд росквіту горада прыпадае на прамежак часу ад 800 да 400 гадоў да н. э., у час якога Накбэ ўяўляе сабой першы буйны горад мая. Пачатак архітэктурнага развіцця горада прыпадае на перыяд паміж 1000 і 800 гадамі да н. э.

Накбэ быў знойдзены ў 1930 годзе, аднак яго археалагічнае даследаванне пачалося толькі ў 1962 годзе.

У Накбэ была знойдзена вялікая колькасць керамікі, гаршкоў, фігурак і іншага начыння. Знаходкі ракавін і абсідыяну кажуць аб развітой транспартнай і гандлёвай сістэме, бо ракавіны былі знойдзены на аддаленых участках шляху да горада. Гандаль уяўляў сабой, як мяркуецца, адзін з асноўных відаў дзейнасці горада.

Будынкі ў Накбэ ўмоўна падзелены на дзве групы — усходнюю і заходнюю. Самае вялікае збудаванне 48 м у вышыню знаходзіцца ў заходняй частцы горада, стаіць на платформе вышынёй у 7 м. На сценах намаляваныя сем масак. Памер самай вялікай, якая паказвае бажаство мая, складае 11 м у шырыню і 5 м у вышыню.

Спасылкі правіць

  • Накбе // «МесоАмерика.ru» (руск.)