Нам Док У (кар. 남덕우, 南悳祐; 22 красавіка 1924 — 18 мая 2013) — паўднёвакарэйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (1980—1982).

Нам Док У
Нараджэнне 22 красавіка 1924(1924-04-22)
Смерць 18 мая 2013(2013-05-18) (89 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Grand Cordon of the Order of the Rising Sun

Біяграфія

правіць

У 1950 годзе скончыў Універсітэт Кунмін, атрымаўшы ступень бакалаўра ў галіне палітычных навук. Працаваў у банку Карэі. У 1956 годзе атрымаў дыплом магістра эканомікі Сеўльскага нацыянальнага ўніверсітэта. У 1961 годзе стаў доктарам эканамічных навук Універсітэта штата Аклахома. Быў прафесарам эканомікі Універсітэта Саган, перш чым пачаць актыўную палітычную дзейнасць.

З 1969 па 1974 гады ўзначальваў Міністэрства фінансаў Паўднёвай Карэі. Лічыцца цэнтральнай фігурай «карэйскага эканамічнага цуду». У 1974—1978 гадах — намеснік прэм’ер-міністра па пытаннях эканомікі і развіцця прамысловасці. З 1980 года да 1982 года ўзначальваў Урад Рэспублікі Карэя.

Пасля выхаду ў адстаўку быў старшынёй Карэйскай міжнароднай гандлёвай асацыяцыі. У 1983—1985 гадах займаў пасаду старшыні Савета Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.

У 2007 годзе быў дарадцам кандыдата ў прэзідэнты Пак Кын Хэ, якая, нягледзячы на сваю паразу, здолела ў 2013 годзе ўсё ж выйграць прэзідэнцкія выбары.

Зноскі

Спасылкі

правіць