Нанэ Анан
Нанэ Анан (шведск.: Nane Annan; 1944, Стакгольм, Швецыя) — шведская праваабаронца. Жонка сёмага Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) Кофі Анана. Пляменніца шведскага дыпламата Рауля Валенберга.
Нанэ Анан | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастачка, праваабаронца, юрыст |
Дата нараджэння | 1944[1] |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Gunnar Lagergren[d] |
Маці | Nina Lagergren[d] |
Муж | Кофі Анан |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНанэ Лагергрэн нарадзілася 1944 годзе ў Стакгольме, скончыла факультэт юрыспрудэнцыі ў Стакгольмскім універсітэце ў 1968 годзе.
У 1975 годзе ўладкавалася працаваць памочнікам суддзі ў шведскім судзе.
Удзельнічала ў распрацоўцы заканадаўчых праектаў як памочнік сакратара ў шведскім парламенце (1976—1981) і як эксперт у шведскай камісіі па этнічных прадузятасцяў і дыскрымінацыі (1979—1980). У 1981 годзе яна ўладкоўваецца ў юрыдычную службу Выканаўчага камітэта Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў у Жэневе і да 1983 года працуе там. У 1983 годзе яе запрашаюць працаваць у галоўным офісе ААН у Нью-Ёрку і яна пераязджае туды.
Нанэ выйшла замуж за Кофі Анана[2] ў 1984 годзе ў Нью-Ёрку. Пасля таго, як яе муж у 1997 годзе становіцца генеральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, яна паказвае сябе як паслядоўны змагар з праблемамі тысячагоддзя, такімі як: беднасць, праблема дзяцей, якія не маюць магчымасці атрымаць адукацыю, гендарная роўнасць, пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын.
Нанэ Анан — куратар праграмы ЮНЕСКА па Годзе Чыстай Вады (2003), змагар за чысціню навакольнага асяроддзя. Яна адна з удзельнікаў распрацоўкі плана сістэмы папярэджання цунамі.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Nane Maria Lagergren // Genealogics — 2003.
- ↑ Кофи Аннан | Генеральный секретарь ООН (RU).
- ↑ Nane Annan — Kofi Annan Foundation(недаступная спасылка)