Востраў Нануманга (на мове тувалу Nanumanga) — востраў у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 3 км². Насельніцтва — 491 чал. (2017 г.).

Нануманга
тувалу Nanumanga
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча3 км²
Насельніцтва491 чал.
Шчыльнасць насельніцтва163,67 чал./км²
Размяшчэнне
06°20′00″ пд. ш. 176°25′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Нануманга (Тувалу)
Нануманга
Нануманга
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Еўрапейскімі першаадкрывальнікамі вострава Нануманга відавочна былі іспанцы (кан. XVIII ст.). Але афіцыйна адкрыццё было зафіксавана французскай урадавай экспедыцыяй толькі 9 мая 1824 г. Мясцовыя тубыльцы лічылі сябе нашчадкамі танганцаў, якія засялілі востраў у сяр. II тыс. н. э.

У 1986 г. два навазеландскія вадалазы даследавалі падводную пячору на глыбіні каля 40 м і знайшлі там сляды вогнішча — прыкмету таго, што пячора некалі была населена. Пазней высновы вадалазаў былі пацверджаны прафесійнымі археолагамі. Цікава, што на думку спецыялістаў пячора была затоплена акіянам пасля заканчэння ледавіковага перыяду не пазней за 6 — 4 тыс. да н. э. Аднак па ранейшаму меркаванню вучоных першыя людзі з’явіліся ў Палінезіі паміж 1400 і 900 гг. да н. э. Такім чынам, размова можа ісці пра невядомых старажытных насельнікаў.

Прырода правіць

Востраў мае каралавае паходжанне і фактычна з’яўляецца закрытым атолам. Старажытная лагуна зараз падзяляецца на тры вадаёмы. У цэнтры найбуйнейшага вадаёма Ваіатоа месцяцца 4 малыя выспы. Частка ўзбярэжжа пакрыта манграмі. Сталых вадацёкаў няма.

Клімат трапічны пасатны. Нануманга знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Інфраструктура правіць

Насельніцтва (589 чал. у 2002 г.) жыве ў дзвюх вёсках Тонга і Такелау. Адміністрацыйным цэнтрам лічыцца Тонга. Галоўны занятак насельніцтва — вырошчванне какосавай пальмы. Працуе 1 пачатковая школа Латахоні. З-за рыфаў, якія атачаюць востраў, прамысловы лоў рыбы і падыход марскога транспарту да берага ўскладнены.

Спасылкі правіць