Напалеон Цыбульскі
Напалеон (Нікадзім Восіпавіч) Цыбульскі (польск.: Napoleon Nikodem Cybulski; 13 верасня 1854, в. Крываносы, цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобл. — 26 красавіка 1919) — беларускі і польскі фізіёлаг, філосаф, грамадскі дзеяч. Доктар медыцыны (1885). Член АН Польшчы.
Напалеон Цыбульскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1854[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1919[1][2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, выкладчык універсітэта, палітык, урач |
Навуковая сфера | эндакрыналогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іван Раманавіч Тарханаў[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1875 годзе скончыў Мінскую гімназію, а ў 1880 годзе - Пецярбургскую вайскова-медыцынскую акадэмію. 3 1885 у Польшчы. Працаваў у галіне фізіялогіі ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў); загадчык кафедры ў ім (1885), дэкан, рэктар (1904).
Адзін з першых выкарыстаў унутрывеннае ўліванне солевых раствораў (1880). У Кракаве стварыў медыцынска-навуковую школу. Вызначыў фізіялагічныя ўздзеянне экстрактаў наднырачнікаў (1893—96). Зрабіў вынаходніцтвы і адкрыцці ў фізіялогіі і вызначыў хуткасць кровазвароту і масу крыві пры дапамозе прапанаванага ім прыбора — фотагематометра. Адкрыў уласцівасці адрэналіну, вывучаў гіпноз. Працаваў у гарадской радзе Кракава. Аўтар твораў «Фізіялогія чапавека», «Харчаванне людзей у Галіцыі», трактата па філасофіі «Аб сучасным віталізме і механізме».
Пасмяротна адзначаны Камандорскім крыжам Адраджэння Польшчы (1936).
Зноскі
Літаратура
правіць- Кірыленка Л. Цыбульскі Напалеон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Грицкевич В. П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. — Мн.: Наука и техника, 1987. — С. 216. (руск.)