Нармандыя (рэгіён)
Нармандыя (фр.: Normandie) — рэгіён Францыі, утвораны ў адпаведнасці з тэрытарыяльнай рэформай французскіх рэгіёнаў 2014 года[1] шляхам аб'яднання былых рэгіёнаў Верхняя Нармандыя і Ніжняя Нармандыя, які цяпер амаль цалкам адпавядае межам гістарычнай Нармандыі (за выключэннем з аднаго боку некалькіх гістарычных нармандскіх камун, якія адміністрацыйна знаходзяцца ў складзе некалькіх суседніх рэгіёнаў, і з другога боку — некалькіх камун гістарычнага рэгіёна Перш, якія знаходзяцца на паўднёвым усходзе рэгіёна Нармандыя). Датай утварэння новага рэгіёна лічыцца 1 студзеня 2016 г.[2]. Адміністрацыйны цэнтр (часова) — Руан, найбуйнейшы горад — Гаўр. Насельніцтва 3 334 657 чалавек (2015). Плошча 29 906 км². Рэгіён уключае 5 дэпартаментаў, 17 акруг, 131 кантон і 2 885 камун.
Нармандыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Normandie | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Статус | рэгіён | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае |
Дэпартаменты: Кальвадос (14) Эр (27) Манш (50) Орн (61) Прыморская Сена (76) 17 акруг 131 кантон 2 885 камун |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Руан (часова) | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Гаўр, Руан, Кан | ||||
Дата ўтварэння | 1 студзеня 2016 | ||||
Прэзідэнт савету | Ніколь Клен | ||||
Насельніцтва (2015) |
3 334 657 (9-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 112 чал./км² | ||||
Плошча |
29 906 км² (11-е месца) |
||||
![]() |
|||||
Код ISO 3166-2 | FR-NOR | ||||
Афіцыйны сайт (фр.) | |||||
![]() |
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нармандыя (рэгіён)
- Афіцыйны сайт Архівавана 1 кастрычніка 2020.