Наступленне на Дамасак (2015)

Наступленне на Дамасак — эпізод ваеннага супрацьстаяння афрыканскіх дзяржаў з Бока Харам.

Наступленне на Дамасак
Асноўны канфлікт: Вайна супраць Бока Харам
Дата 9—17 сакавіка 2015
Месца Дамасак, Нігерыя
Вынік перамога Чада і Нігера
Праціўнікі
 Чад
 Нігер
Бока Харам
Сілы бакоў
1500 чалавек 500 чалавек
Страты
11—15 забітых 228 забітых
Агульныя страты
50 закладнікаў забіты ісламістамі

Сітуацыя

правіць

24 лістапада 2014 года горад Дамасак, размешчаны на мяжы Нігерыі з Нігерам, захапілі ісламісты з групоўкі Бока Харам[1]. 8 сакавіка 2015 года, за дзень да таго, як арганізацыя абвясціла аб сваёй адданасці ІДІЛ[2], арміі Чада і Нігера перасеклі мост Дутчы недалёка ад Дыфы і пачалі наступленне на тэрыторыі, якія ўтрымліваліся джыхадзістамі[3][4][5][6][7]. Падчас аперацыі ў раёне Боса і Дырама вайскоўцы перасеклі мяжу[8].

Ход баёў

правіць

9 сакавіка салдаты Чада і Нігера рушылі на горад Дамасак, дзе ісламісты размяшчалі сіламі ў 500 чалавек[9]. Ля ляснога масіву войскі сутыкнуліся з моцным супрацівам джыхадзістаў, з-за чаго іх прасоўванне праходзіла павольна[10][11]. Агенцтва AFP паведаміла, што, па даных крыніцы ў службах бяспекі Чада, страты Бока Харам склалі каля 200 чалавек забітымі. Войскі Чада страцілі 10 байцоў забітымі і як мінімум 20 параненымі[12][13]. У Reuters заяўлялі пра пяць забітых жаўнераў УС Нігера[14] .

У самым Дамасаку ў баевікоў была велізарная колькасць палонных: ад 400 да 500 жанчын і дзяцей. Аднак вызваліць іх не ўдалося. Каля пяцідзесяці чалавек былі забітыя, астатніх джыхадзісты забралі з сабой пры адступленні[15][16][17][18][19].

Раніцай 17 сакавіка кантынгент у складзе 1500 байцоў (1000 чадскіх і 500 нігерскіх вайскоўцаў[9]) пачаў штурм горада. Праз сем гадзін населены пункт быў узяты[20].

Як паведаміў палкоўнік нігерскай арміі Мустафа Ледру, у выніку наступулення загінула 228 баевікоў і 1 вайсковец УС Нігера (яшчэ 8 параненыя)[21].

Наступствы

правіць

20 сакавіка салдаты знайшлі брацкую магілу на поўнач ад Дамасака, у якой знаходзіліся каля сотні целаў, у тым ліку старых, жанчын і дзяцей[22][23]. У наступныя дні былі выяўленыя і іншыя целы, у прыватнасці, у рэчышчы ракі Дамасак. Масавыя забойствы адбыліся ў студзені. Усяго баевікамі забіта 400 чалавек[24].

Крыніцы

правіць
  1. Jeune Afrique avec AFP. Nigeria : Damasak, à la frontière du Niger, entre les mains de Boko Haram(нявызн.) (25 лістапада 2014). Праверана 17 студзеня 2020.
  2. Boko Haram fait allégeance au groupe Etat islamique (фр.) (7 сакавіка 2015). Праверана 17 студзеня 2020.
  3. Boko Haram: offensive d’envergure lancée par le Niger et le Tchad (фр.) (8 сакавіка 2015). Праверана 17 студзеня 2020.
  4. Philippe Chapleau. Offensive anti-Boko Haram: les Nigériens à partir de Diffa, les Tchadiens à Bosso. Et les Sud-Af à Maiduguri? (фр.) (9 сакавіка 2024). Праверана 17 студзеня 2020.
  5. AFP. Offensive d'envergure du Tchad et du Niger contre Boko Haram (фр.). France 24 (8 сакавіка 2015). Праверана 17 студзеня 2020.
  6. Steven JAMBOT. L’armée tchadienne, fer de lance de la guerre contre Boko Haram au Nigeria (фр.). France 24 (9 сакавіка 2015). Праверана 17 студзеня 2020.
  7. Ouverture d’un troisième front contre Boko Haram au Nigeria - RFI (фр.) (9 сакавіка 2015). Праверана 17 студзеня 2020.
  8. AFP. Boko Haram : offensive militaire terrestre et aérienne du Niger et du Tchad au Nigeria. www.romandie.com (9 сакавіка 2024). Праверана 17 студзеня 2020.
  9. а б Claire Meynial, Nigeria : à Damasak, à la poursuite de Boko Haram, Le Point, 1 avril 2015.
  10. Nigeria: la ville de Damasak toujours aux mains de Boko Haram (фр.) (12 сакавіка 2024). Праверана 17 студзеня 2020.
  11. Nigeria: la ville de Damasak prise par les troupes du Tchad et du Niger (фр.) (20 сакавіка 2024). Праверана 17 студзеня 2020.
  12. AFP. Nigeria: offensive des armées tchadienne et nigérienne contre Boko Haram (10 сакавіка 2024).
  13. Boko Haram: les militaires de la force mixte reprennent Damasak (10 сакавіка 2024). Праверана 17 студзеня 2020.
  14. Abdoulaye Massalaki, Madjiasra Nako, Eric Faye et Tangi Salaün. Tchadiens et Nigériens reprennent deux villes à Boko Haram (фр.). Boursorama (9 сакавіка 2015). Праверана 17 студзеня 2020.
  15. Le Figaro avec AFP. Nigeria: Boko Haram enlève plus de 400 femmes et enfants (фр.) (24 сакавіка 2015). Праверана 17 студзеня 2020.
  16. Joe Penney et Nicolas Delame. Nigeria-Plus de 400 femmes et enfants enlevés par Boko Haram (фр.). Challenges (25 сакавіка 2024). Праверана 17 студзеня 2020.
  17. Nigeria: qui sont les 400 personnes enlevées à Damasak par Boko Haram? (фр.) (25 сакавіка 2015). Праверана 17 студзеня 2020.
  18. Laure Broulard. Nigeria : silence autour de l’enlèvement de 400 femmes et enfants par Boko Haram(нявызн.). JeuneAfrique.com (31 сакавіка 2016). Праверана 17 студзеня 2020.
  19. Nicolas Champeaux. [Reportage Niger: rescapées de Boko Haram, elles témoignent] (фр.) (20 janvier 2015.). Праверана 17 студзеня 2020.
  20. Nigeria: contre-offensive sur Damasak, Boko Haram en fuite (фр.) (18 сакавіка 2024). Праверана 17 студзеня 2020.
  21. AFP. Le Niger affirme avoir infligé de lourdes pertes à Boko Haram au Nigeria(нявызн.) (19 сакавіка 2015). Праверана 18 студзеня 2020.
  22. Le Monde avec AFP et Reuters (2015-03-20). "Découverte d'une centaine de corps dans une fosse commune au Nigeria". Le Monde(фр.). Праверана 2020-01-18. {{cite journal}}: |last= мае агульную назву (даведка)
  23. Nigeria: découverte d’un charnier à Damasak - RFI (фр.) (22 сакавіка 2024). Праверана 18 студзеня 2020.
  24. magazine, Le Point. Nigeria: nouvelles attaques de Boko Haram, (фр.) (27 красавіка 2015). Праверана 18 студзеня 2020.

Спасылкі

правіць

Фатаграфіі

правіць