Наталля Аляксееўна Магілеўская
Наталля Аляксееўна Магілеўская (укр.: Ната́лія Олексі́ївна Могиле́вська;сапраўднае прозвішча Магіла[1]; нар. 2 жніўня 1975, Кіеў, УССР) — украінская актрыса, тэлевядучая, спявачка, прадзюсар і народная артыстка Украіны[1].
Наталля Аляксееўна Магілеўская | |
---|---|
укр.: Наталія Олексіївна Могилевська | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1975 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, акцёрка, вядучая, вырабнік, музычны прадзюсар, тэлевядучая, кампазітарка |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | эстрада, поп-музыка і джаз |
Узнагароды | |
talant.ua/#/ru/index/ | |
![]() |
Жыццё і творчасць правіць
Раннія гады правіць
Нарадзілася 2 жніўня 1975 ў Кіеве, вучылася ў школе № 195 імя В. І. Кудрашова на Бярэзнік, дзе скончыла 9 класаў. У 1995 годзе пасля заканчэння Кіеўскага эстрадна-цыркавога вучылішча доўгі час была актрысай, працавала ў тэатры эстрады, яўрэйскім тэатры «Штэрн»[2].
1995—1997: Пачатак кар’еры правіць
У 1995 годзе пры падтрымцы Юрыя Рыбчынскага пачала сольную кар’еру. На «Чырвонай Руце» ў Сімферопалі атрымала дыплом, а за месяц атрымала першае месца на «Славянскім базары»[3].
У пачатку 1996 года новым прадзюсарам спявачкі стаў Аляксандр Ягольнік, да лірыка-драматычнага рэпертуару дадаліся таксама папшлягеры. Летам на Ялцінскім фестывалі «Мора сяброў», Магілеўская заняла другое месца, саступіўшы Аляксандру Панамарову.
Увосень 1996 года паступіла ў Кіеўскі Нацыянальны інстытут культуры і мастацтваў, які скончыла ў 1999 годзе.
Улетку 1997 года Наталля прэзентавала свой першы альбом «Ла-ла-ла», які разышоўся мільёнам копій[2][4].
1998—2003: «Ла-ла-ла» правіць
Восенню 1998 года спыніла супрацоўніцтва з Ягольнікам, самастойна занялася прадзюсаваннем, заключыўшы ў лютым 1999 года кантракт аб супрацоўніцтве з «Таўрычаскімі гульнямі». Вынікам супрацоўніцтва стаў выпуск альбома з уласных песень пад назвай «Тільки Я».
На прэміі «Залатая Жар-птушка» у намінацыі «Песня» сярод трох прэтэндэнтаў дзве песні Наталі атрымалі прызы: «Місяць» і «Только Я». «Місяць» быў прызнаны найлепшай песняй года ва Украіне, а сама Наталля Магілеўская — найлепшай спявачкай. Увесну 2000 года пачала усеўкраінскае турнэ разам з гуртом.
У ліпені 2001 года Наталля другі раз запар названа найлепшай спявачкай Украіны, яна атрымала пяро Залатой жар-птушкі. У кастрычніку на лэйбле Nova Records апублікаваны трэці дыск «Нетакая» — выключна рускамоўны альбом.
Перыяд разрыву з кампазітарам Аляксандрам Ягольнікам стаў крытычным у творчасці. Асноўным зачынам гэтага перыяду стаў выпуск сінгла «Зима» («Плюшевый мишка»), кліпа «Лимоновый фонарь». Другая палова 2003 года адзначылася адразу некалькімі падзеямі. Выйшла кніга сяброўкі спявачкі Лады Лузіной «Прыгоды Наталлі Магілёвай і ведзьмы Іваны Карамазавай», правобразамі галоўных герояў якой былі Магілеўская і сама Лузіна.
2004—2007: «Відправила message» правіць
У пачатку 2004 года Наталля была прадзюсарам і вядучай праграмы «Шанс» на тэлеканале «Інтер». У канцы лістапада спявачка выдала альбом «Самое…Самое» у кіеўскім клубе «Дежавю». На песню «Полюби меня такой» быў зняты кліп.
У студзені і снежні 2005 года выходзяць кліпы «Ти знаєш» і «Немає правди в словах», у маі 2005 года Наталля прымала ўдзел у фестывалі «Таўрычныя гульні».
У 2006 годзе адбылася прэзентацыя ўкраінамоўнага альбома «Відправила message». У тым жа годзе яна з партнёрам Уладам Ямай удзельнічала ў тэлепраекце «Танцы з зоркамі», дзе атрымала другое месца і першае месца ў праекце «Зорны дуэт» (разам з прадзюсарам «Шансу» Ігарам Кандрацюком).
У 2007 годзе зняла кліп на песню «Цей танець», прэзентавала аднайменны альбом і аднайменны тур па краіне разам з партнёрам па «Танцях…» Уладзіславам Ямай. Сольны канцэрт у Кіеве ў рамках тура «Цей танець». Увосень Наталля і Улад прынялі ўдзел у трэцім сезоне «Танців з зірками», дзе зноў занялі другое месца.
У чэрвені 2007 года паведаміла пра выхад з праграмы «Шанс», дзе яна была вядучай на працягу 10 гадоў. Аднак пасля пераходу праекта на тэлеканал «1+1» Магілеўская вярнулася ў праект, з якім паспяхова супрацоўнічала ў 2008 годзе.
2008—2012: «Фабрыкі зорак» правіць
Летам 2008 года «Новы канал» запрасіў Наталлю Магілеўскую стаць музычным прадзюсарам другога сезона «Фабрыкі зорак».
Пасля каласальнага поспеху праекта «Фабрыкі зорак — 3», прадзюсарам якой быў Канстанцін Меладзэ, Новы канал запусціў грандыёзны праект «Фабрыка зорак. Суперфінал», у якім адным з членаў журы была Наталля Магілеўская (акрамя яе — генеральны дырэктар «Новага канала» Ірына Лысенка і прадзюсар Канстанцін Меладзэ).
У 2010 годзе на тэлеканале «1+1» стартаваў тэлепраект «Зорка + Зорка». Магілеўская была сувядучай з Юрыем Гарбуновым[5].
2013—2019: «Танцы з зоркамі— 4» правіць
У 2013 годзе Наталля прэзентавала міні-альбом «On-Line Проєкт», у які ўвайшло 6 песень[6].
1 лютага 2015 года Наталля прыняла ўдзел у здымках другога сезона вакальнага шоу «Голас. Дзеці» у ролі трэнера[7]. 11 кастрычніка 2015 года адбылася прэм’ера дзіцячага шоу талентаў «Маленькія гіганты» на тэлеканале «1+1», дзе яна была членам журы[8].
У 2017 годзе разам з Манацікам выпусціла рускамоўны сінгл «Я завелась»[9]. 27 жніўня на тэлеканале «1+1» адбылася прэм’ера чацвёртага сезону «Танцаў з зоркамі», дзе Наталлі прапанавалі крэсла суддзі, але яна адмовілася і замест гэтага стала ўдзельніцай[10]. У пары з Ігарам Кузьменка яна атрымала перамогу[11]. У лістападзе Наталля ў другі раз стала трэнерам вакальнага шоу «Голас Дзеці»[12].
У сакавіку 2019 года Магілеўская заявіла, што яна на пэўны час пераедзе ў Харкаў, дзе будзе займацца з дзецьмі ў філіяле сваёй дзіцячай школы і будзе суддзёй «Слабажанскай Лігі Смеху»[13].
У жніўні 2019 года да Дня Незалежнасці Украіны прэзентавала украінскамоўную версію сваёй песні «В Києві осінь»[14].
2022: Поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну правіць
Наталля заставалася ў Кіеве[15], рыхтуючы спектакль «Я вдома» з выкарыстаннем вершаў Юрыя Рыбчынскага і ўласных песень[16]. Прадзюсарам спектакля стала Нона Кандрашова[17].
Дыскаграфія правіць
Альбомы правіць
- 1997 — «Ла-ла-ла»
- 1998 — «Подснежник»
- 1999 — «Только я»
- 2001 — «Нетакая»
- 2002 — «Зима»
- 2003 — «Самоє…Самоє»
- 2006 — «Відправила Message»
- 2007 — «Этот танец»
- 2008 — «Любила»
- 2013 — «On-line проєкт»
- 2020 — «Любов — то велика сила»
Узнагароды і намінацыі правіць
Год | Прэмія | Намінацыя | Праца | Вынік |
---|---|---|---|---|
1999 | Залатая Жар-птушка | Спявачка | Н/Д | Перамога |
Пісня | Місяць | Перамога | ||
2001 | Спявачка | Н/Д | Перамога | |
Сольная праграма ўкраінскага артыста | Я — весна | Намінацыя | ||
2002 | Песня | Больше никогда не будет любви | Перамога | |
Відэакліп | Перамога | |||
2006 | Народная прэмія «Телезірка» | Найлепшая тэлевядучая года | Н/Д | Перамога |
2007 | Пара года (разам з Уладам Ямай) | Танці з зірками | Перамога | |
Viva! Найкрасивіші! | Найпрыгажэйшая жанчына Украіны | Н/Д | Перамога | |
2008 | Чалавек года | Спецыяльная ўзнагарода газеты «Комсомольская правда в Украине» — «Кумир українців» | Н/Д | Перамога |
Viva! Найкрасивіші! | Найпрыгажэйшая жанчына Украіны | Н/Д | Намінацыя | |
2009 | Н/Д | Намінацыя | ||
2010 | Н/Д | Намінацыя | ||
2012 | YUNA | Лепшы выканаўца | Н/Д | Намінацыя |
Viva! Найкрасивіші! | Найпрыгажэйшая жанчына Украіны | Н/Д | Намінацыя | |
2013 | Н/Д | Намінацыя | ||
2017 | Н/Д | Намінацыя | ||
M1 Music Awards | Хіт года | Завелась | Намінацыя | |
Золотий Грамофон | Намінацыя | |||
Лепшы выступ на цырымоніі | Я танцевала / Завелась | Намінацыя | ||
Музична платформа | Найлепшая песня года | Завелась | Перамога | |
Все хорошо | Перамога | |||
2018 | Viva! Найкрасивіші! | Найкрасивіша жінка України | Н/Д | Намінацыя |
Музична платформа | Найлепшая песня года | Я танцевала | Перамога | |
2019 | Ніч химер | Выклік года | Н/Д | Перамога |
2020 | Українська пісня року | Найлепшая песня | Я Покохала | Перамога |
Ніч химер | Заўжды ў трэндзе | Н/Д | Перамога | |
Музична платформа | Найлепшая песня года | Белый самолет | Перамога | |
2021 | Українська пісня року | Легенда ўкраінскай песні | Відірватись від землі | Перамога |
Музична платформа | Найлепшая песня года | До дна | Перамога | |
Зірка на «Площі зірок» | Музыка | Н/Д | Перамога | |
Ніч химер | Настаўнік года | Н/Д | Перамога | |
2022 | Українська пісня року | Легенда ўкраінскай песні | Н/Д | Перамога |
Узнагароды правіць
- 19 красавіка 2001 года атрымала званне «Заслужаны артыст Украіны».[18]
- 29 снежня 2004 года прэзідэнт Украіны Леанід Кучма асобным указам за вялікі асабісты ўклад у развіццё ўкраінскага песеннага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства надаў Наталлі Магіле (Магілеўскай) ганаровае званне «Народная артыстка Украіны»[1].
- Ордэн княгіні Вольгі III ст. (23 жніўня 2022) —за значныя заслугі ва ўмацаванні ўкраінскай дзяржаўнасці, мужнасць і самаадданасць, праяўленыя ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, важкі асабісты ўклад у развіццё розных сфер грамадскага жыцця, адстойванне нацыянальных інтарэсаў нашай дзяржавы, добрасумленнае выкананне прафесійнага абавязку[19].
Іншае правіць
На выбарах Прэзідэнта Украіны 1999 года яна, разам з шэрагам іншых выканаўцаў, падтрымлівала Леаніда Кучму. На выбарах 2004 года — Віктара Януковіча, а на выбарах 2010 года — Юлію Цімашэнка.
Асабістае жыццё правіць
- Першы шлюб — з украінскім бізнэсмэнам Дзмітрыем Чалым (2004—2005).
- Другі — з бізнэсмэнам Ягорам Далініным (2006—2011)[20].
Зноскі
- ↑ а б в Указ президента України від 29 грудня 2004 года № 1566/2004 «Про присвоєння почесного звання "Народний артист України"»
- ↑ а б Наталья Могилевская: биография, карьера и личная жизнь (руск.) (30 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 23 верасня 2018.
- ↑ Переможниця "Танці з зірками 2017" Наталія Могилевська: кар’єра та життя артистки (30 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
- ↑ Книга «100 знаменитых женщин Украины». Могилевская (Могила) Наталья. — Харьков: «Фолио», 2006. — С. 301—305
- ↑ Ведучі розважального шоу.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жовтня 2012. Праверана 26 листопада 2010.
- ↑ On-Line Проєкт - EP . Архівавана з першакрыніцы 25 вересня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
- ↑ Лефф Свеццький. Наталя Могилевська стала тренером «Голос.Діти» (20 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
- ↑ Судді "Маленьких гігантів": Могилевська, Шоптенко та Горбунов поділилися своїми дитячими невдачами (6 фото) . Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
- ↑ Наталя Могилевська і Monatik представили нову версію пісні "Я завелася" (укр.). ukr.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 14 квітня 2017. Праверана 10 мая 2017.
- ↑ Могилевська заради шоу "Танці з зірками" схудла на 25 кг . Бульвар Гордона. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
- ↑ Могилевська зробила несподіване зізнання після перемоги на "Танцях з зірками" . Обозреватель. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
- ↑ Голос. Діти: 4 сезон 1 випуск дивитися онлайн . РБК-Україна. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
- ↑ Наталья Могилевская решила переехать в Харьков . Архівавана з першакрыніцы 26 квітня 2019. Праверана 26 квітня 2019. (руск.)
- ↑ ПРЕМ'ЄРА! Могилевська - В Києві осінь (Українська версія, 2019)
- ↑ Могилевська вперше розповіла про свій будинок у Бучі, який знищили росіяни . РБК-Україна (27 чэрвеня 2022).
- ↑ Могилевська анонсувала моновиставу "Я вдома": вона виткана з реальних подій війни . Обозреватель (22 чэрвеня 2022).
- ↑ Могилевська про виставу "Я вдома": щаслива щоразу бачити повний зал . Обозреватель (19 верасня 2022).
- ↑ Указ президента України від 19 квітня 2001 года № 269/2001 «Про відзначення державними нагородами України»
- ↑ Указ президента України від 23 серпня 2022 года № 593/2022 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Незалежності України»;
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] .(недаступная спасылка)
Літаратура правіць
- Могилевская (Могила) Наталья // 100 знаменитых женщин Украины. — Харьков: Фолио, 2006. — С. 301—305.
Спасылкі правіць
- mogilevskaya.com.ua — афіцыйны сайт (руск.)