Наталля Барысаўна Парошына
Наталля Барысаўна Парошына (Тарасава)[1] (1 кастрычніка 1942, г.п. Дзюрцюлі, Башкартастан) — беларуская і расійская артыстка балета, педагог. Заслужаная артыстка БССР (1964).
Наталля Барысаўна Парошына | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1962 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча па класах: класічны танец — Н. В. Белікава , характарны танец — Н. М. Стукалкіна (вучылішча заканчвала як Парошына, сцэнічнае прозвішча Парошына).[2]
У 1962—1965 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1973 годзе скончыла педагагічныя курсы пры ЛАХУ імя А. Я. Ваганавай (педагогі: класічны танец — Шырыпіна А. У., характарны танец — Блатава А. М., гісторыка-бытавы танец — Страхава М. Б.) і была прынята ў вучылішча педагогам характарнага танца.[2]
У 1983 годзе атрымала вышэйшую адукацыю, скончыўшы Вышэйшую прафсаюзную школу культуры . З 1976 па 2003 гады выкладала ва ВПШК — СПГУП на кафедры харэаграфічнага мастацтва на пасадзе ад старшага выкладчыка да прафесара па курсе «Тэорыя і методыка выкладання народна-сцэнічнага танца».[2]
У 2001 годзе прысвоена вучонае званне Прафесар па кафедры харэаграфічнага мастацтва. З 2003 года стала выкладаць, разам з выканальніцкім, на педагагічным факультэце Акадэміі. Цяпер выкладае характарны танец на выканальніцкім факультэце, методыку выкладання характарнага танца — на педагагічным і займаецца навукова-метадычнай работай.[2]
Партыі
правіцьНа беларускай сцэне стварыла выразны вобраз Жанчыны ў чорным у балеце «Святло і цені» Г. Вагнера. Сярод іншых партый: Марылена («Балеро» на музыку М. Равеля), іспанскі танец («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага) і інш.
Танцоўшчыца пераважна характарнага плана, яе выкананне вызначалася адточанасцю і экспрэсіяй рухаў.
Зноскі
- ↑ Парошына (Тарасава) Наталля Барысаўна на сайце «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в г Академия Русского балета имени А. Я. Вагановой Кафедра методики преподавания характерного, исторического танца и актерского мастерства
Літаратура
правіць- Наталля Барысаўна Парошына // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.