Ніна Міхайлаўна Стукалкіна

балерына. балетмайстар, педагог
(Пасля перасылкі з Н. М. Стукалкіна)

Ніна Міхайлаўна Сту́калкіна[4] (26 жніўня 1905, с. Кузнечка Цвярской вобласці, Расія — 2 сакавіка 1999) — савецкая і беларуская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Заслужаная артыстка РСФСР (1956).

Ніна Міхайлаўна Стукалкіна
Дата нараджэння 26 жніўня 1905(1905-08-26) ці 13 (26) жніўня 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1999(1999-03-02) (93 гады) ці 3 сакавіка 1999(1999-03-03)[1] (93 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына, педагог, балетмайстар
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст РСФСР

Біяграфія

правіць

У 1922 годзе скончыла Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі В. І. Праабражэнская і Л. П. Герт).[5]

У 1922—1957 гадах — салістка (у 1950—1958 гадах і педагог) Ленінградскага тэатра імя Кірава.

У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася разам з тэатрам у эвакуацыі ў Пермі. У Пермі ленінградцы атрымалі ў сваё распараджэнне будынак гарадскога тэатра оперы і балета, а мясцовыя артысты на тры гады сталі перасоўнай трупай.[6]

У 1953—1969 гадах — педагог ленінградскіх тэатра музычнай камедыі  (руск.) і харэаграфічнага вучылішча.

У 1960—1964 і 1971—1973 гадах — балетмайстар-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць

правіць

Партыі

правіць

Сярод яе партый Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба); Берэніка («Егіпецкія ночы»), Жонка хана («Канёк-Гарбунок»), Айша («Гаянэ»), Сцеша («Родныя паля» Чэрвінскага), Персідка (опера «Хаваншчына» М. Мусаргскага) і іншыя. У танцы Стукалкінай строгасць і скончанасць поз спалучаліся з з кантыленай пластычнага малюнка і эмацыйнасцю.[5][7]

Самым вядомым харэаграфічным нумарам Стукалкінай лічылася Пляска Мерседэс у балеце «Дон Кіхот» Л. Мінкуса. У характарным «Іспанскім танцы» яе адлюстраваў скульптар Ленінградскага фарфоравага завода Уладзімір Сычоў.[8][9]

Балеты

правіць

На сцэне тэатра оперы і балета Беларусі паставіла (разам з А. Андрэевым) першыя нацыянальныя балеты на сучасную тэму «Мара» Я. Глебава (1961) і «Святло і цені» Г. Вагнера (1963), а таксама «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1962), «Балеро» на музыку М. Равеля (1963), «Гарэзлівыя частушкі» на музыку Р. Шчадрына (1971; усе з А. Андрэевым), «Трыстан і Ізольда» на музыку Р. Вагнера (1963).

У 1968—1971 і 1978—1983 гадах працавала адпаведна ва Узбекскім тэатры імя Наваі і Чувашскім музычным тэатры. Сумесна з А. Л. Андрэевым ажыццявіла шэраг пастановак, у т.л. арыгінальныя пастаноўкі балетаў «Цудоўная вышывальшчыца» В. А Ходзяшава  (руск.) (1979) і «Каханнем за каханне» Ц. М. Хрэннікава (1981).[10]

Аўтар кніг «Чатыры экзерсісы» (1972), «Успамінаў» у зборніку «Л. М. Лаўроўскі» (М., 1983).

Заўвагі

правіць
  1. а б Исаев Ю. Н. Chuvash encyclopediaЧувашское книжное издательство, 2006. — С. 2567. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-X
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 222. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 Праверана 26 чэрвеня 2023.
  3. Кіно-тэатр.ру — 2006. Праверана 26 чэрвеня 2023.
  4. БелЭн 2002.
  5. а б Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  6. ЗАБЫТЫЕ ИМЕНА ПЕРМСКОЙ ГУБЕРНИИ Архівавана 23 лютага 2020.
  7. НИНА СТУКОЛКИНА на сайце «КИНО-ТЕАТР.РУ»
  8. Нина Стуколкина на сайце «100-летие Филармонии»
  9. Продукция Ленинградского завода фарфоровых изделий (ЛЗФИ)
  10. Стуколкина Нина Михайловна на сайце «ЧУВАШСКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ»

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць