Наталля Мікалаеўна Наважылава

Наталля Мікалаеўна Наважылава (нар. 1955) - вядомая беларуская спартсменка, фітнэс-трэнерка і тэлевядучая. Старшыня Міжнароднай федэрацыі фітнэса Беларусі.

Наталля Наважылава ў фітнэс-клубе "Багіра", фота "Наша Ніва"

Біяграфія правіць

Спартыўнай гімнастыкай займаецца з дзяцінства. Выступала на чэмпіянатах Савецкага Саюза. У 13 год стала кандыдатам у майстры спорту, у 16 - майстрам спорту. Скончыла БДУФК[1].

У 1992-м годзе адчыніла ў Мінску першы ў Беларусі фітнэс-клуб. Праз два гады адчыніла фітнэс-клуб "Багіра" на Плошчы Перамогі, які існуе дагэтуль. Сярод кліентаў клуба была нават нявестка Аляксандра Лукашэнкі Лілія[2]. Таксама "Багіра" займаецца падрыхтоўкай фітнэс-трэнераў.

З 1994 па 2001 год была вядучай тэлеперадачы "Урокі з Наталляй Наважылавай", якая выходзіла на беларускім тэлебачанні. Па словах Наталлі, яна не атрымоўвала грошай за гэтую працу, але перадача была добрай рэкламай для фітнэс-клуба "Багіра".

Спартовыя дасягненні правіць

Майстар спорту па спартыўнай гімнастыке, чэмпіёнка СССР.

Старшыня Міжнароднай федэрацыі фітнэса Беларусі.

Інструктар міжнароднага класа катэгорыі Elite[1].

Грамадска-палітычная дзейнасць правіць

Наталля Наважылава - сяброўка грамадскага аб'яднання "Гавары праўду". Разам з іншымі сябрамі аб'яднання арганізоўвала дваровыя спартакіяды[3]

На выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў 2018 года была даверанай асобай Таццяны Караткевіч

У 2019-м годзе вылучалася кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па 104-й акрузе ў Мінску, аднак яе кандыдатура не была зарэгістравана.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года з'яўлялася даверанай асобай Андрэя Дзмітрыева.

Пасля таго, як гандбольны клуб "Віцязь-Леон" быў пазбаўлены памяшкання для трэніровак з-за грамадскай пазіцыі гульцоў, дазволіла праводзіць трэніроўкі ў памяшканні фітнэс-клуба "Багіра"

Па словах Наталлі Наважылавай, яе 90-гадовыя бацькі прымалі ўдзел у Маршах пенсіянераў восенню 2020 года[4].

Зноскі