Наталля Міхайлаўна Вадзянава
Ната́лля Міха́йлаўна Вадзя́нава (руск.: Ната́лья Миха́йловна Водяно́ва) (28 лютага 1982, Ніжні Ноўгарад) — расійская супермадэль, актрыса і філантроп.
Наталля Міхайлаўна Вадзянава Наталля Вадзянава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1982[1][2] (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 176 см[3] |
Грудзі | 86,5 см[3] |
Стан | 61 см[3] |
Сцёгны | 61 см[3] |
Колер валасоў | русыя[3] |
Вочы | блакітныя[3] |
Памер адзежы | 34[3] |
Памер абутку | 38,5[3] |
Грамадзянства | |
vodianova-online.net |
«Два дні ў Маскве, тры — Ніжні Ноўгарад» — прыкладна такі стандартны графік наведвання Наталляй Расіі. Некалькі разоў у год яна абавязкова прылятае да маці і сястры ў Ніжні Ноўгарад.
ПачатакПравіць
Наталля Вадзянава нарадзілася ў беднай сям’і. Наведванне школы было цяжкім з-за вельмі бядотнага становішча сям’і — акрамя Наталлі ў сям’і расла малодшая сястра, інвалід ДЦП. Наташа не падумвала пра моду. Даношвала старыя маціны рэчы, перарабляла і перашывала на «сябе», імкнулася быць «не горш за астатніх», але гэта не заўсёды атрымоўвалася з-за абмежаваных сродкаў.
АдукацыяПравіць
- Педагагічны каледж г. Ніжні Ноўгарад
Кар’ераПравіць
- Удзельнічала ў паказе калекцыяў Yves Saint-Laurent, Gucci, Calvin Klein. Яе здымалі для самых вядомых часопісаў моды — Vogue, Harper's Bazaar, W.
- Зьяўлялася тварам парфумэрнай маркі L’Oreal Paris.
- Здымалася для календара Pirelli.
- У 2003 стала афіцыйным «тварам і целам» кампаніі Calvin Klein.
- Па дадзеных Sunday Times, Наталя Вадзянава ўваходзіць у трэцюю сотню самых багатых людзей Вялікабрытаніі (у 2003 Наташа зарабіла 3.6 мільёна фунтаў стэрлінгаў).
- У 2007 пасля нараджэння сына Віктара вырашыла пакінуць кар’еру мадэлі і прысвяціць сябе сям’і і дабрачыннаму фонду.
- У 2009 зацверджана на месца вядучага паўфіналу песеннага конкурсу Еўрабачання, які праходзіць з Масквы.
Сям’яПравіць
- Муж — брытанскі арыстакрат, мастак, англійскі лорд Джасцін Трэвар Бэрклі Портман.
- Выхоўвае траіх дзяцей. Сыноў Лукаса Аляксандра (нар. 2001 год), Віктара (нар. 2007 год) і дачка Нэву (нар. 2006 год).
ДабрачыннасцьПравіць
- Заснавала ўласны фонд — «Аголенае сэрца» (The Naked Heart Foundation) для будаўніцтва дзіцячых пляцовак у правінцыйных гарадах Расіі
ФільмаграфіяПравіць
- 2001 — Агент «Страказа» — Брыджыт
- Знялася ў невялікай ролі ў фільме Фрэнсіса Форда Копалы «Раўнанне» з Білі Зэйнам.
- 2009 — Корак
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Lundy D. R. Natalia Vodianova // The Peerage
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 Наталья Водянова(англ.) . FashionModelDirectory.com. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012. Праверана 18 студзеня 2012.