Фрэнсіс Форд Копала
Фрэнсіс Форд Копала (англ.: Francis Ford Coppola; нар. 7 красавіка 1939, Дэтройт, Мічыган, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, журналіст, выдавец часопісаў і ўладальнік сеткі гатэляў. Найбольш вядомы дзякуючы кiнатрылогii «Хросны бацька» і фільму пра вайну ў В’етнаме «Апакаліпсіс сёння». Брат Таліі Шайр, дзядзька Нікаласа Кейджа і Джэйсана Шварцмана, бацька Сафіі Копалы і Рамана Копалы. Фрэнсіс з’яўляецца пяціразовым лаўрэатам прэміі «Оскар», у тым ліку «за выдатны прадзюсарскі ўнёсак у развіццё кінавытворчасці», тры з якіх ён атрымаў за сцэнарыі сваіх фільмаў, двухразовым уладальнікам «Залатой пальмавай галіны» за фільмы «Размова» і «Апакаліпсіс сёння», і лаўрэатам іншых кінематаграфічных узнагарод.
Фрэнсіс Форд Копала | |
---|---|
Francis Ford Coppola | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Фрэнсіс Форд Копала |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1939[1][2][…] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Кармінэ Копала[d] |
Маці | Італія Копала[d] |
Жонка | Элінар Копала[d] |
Дзеці | Сафія Копала, Roman Coppola[d] і Gian-Carlo Coppola[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
Кар’ера | 1963—… |
Кірунак | Новы Галівуд |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000338 |
![]() |
ФільмаграфіяПравіць
- 1969 — «Людзі дажджу» / The Rain People
- 1972 — «Хросны бацька» / The Godfather
- 1974 — «Размова» / The Conversation
- 1974 — «Хросны бацька 2» / The Godfather Part II
- 1979 — «Апакаліпсіс сёння» / Apocalypse Now
- 1982 — «Ад усяго сэрца» / One from the Heart
Зноскі
- ↑ Francis Ford Coppola // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Francis Ford Coppola // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Francis Ford Coppola // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118522094 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрэнсіс Форд Копала
- Бібліяграфія
- Фрэнсіс Форд Копала на сайце «Internet Movie Database» (англ.)