Наталля Пятроўна Аўдзеева
Наталля Пятроўна Аўдзеева (нар. 26 мая 1957, Магілёў) — беларускі палітык.
Наталля Пятроўна Аўдзеева | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Наталья Петровна Авдеева | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 мая 1957 (67 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. Куляшова (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Беларускі ўніверсітэт культуры (культасветработнік, рэжысёр святаў), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне міжнародных адносін).
Працавала сакратаром камітэта камсамола Магілёўскага педагагічнага вучылішча, другім сакратаром Цэнтральнага райкама ЛКСМБ горада Магілёва, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Цэнтральнага райкама КПБ горада Магілёва, загадчыкам аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама, мастацкім кіраўніком — дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра лялек, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры.
Была Дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшынёй савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьМае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалямі Францыска Скарыны, Пушкіна (Расійская Федэрацыя), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].
Зноскі
- ↑ АВДЕЕВА НАТАЛЬЯ ПЕТРОВНА Архівавана 14 лютага 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.