Наталля Уладзіміраўна Бачкарова

Наталля Уладзіміраўна Бачкарова (руск.: Наталья Владимировна Бочкарёва; нар. 25 ліпеня 1980, Горкі, РСФСР) — расійская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, спявачка, рэжысёрка, мастачка.

Наталля Уладзіміраўна Бачкарова
руск.: Наталья Владимировна Бочкарёва
Наталля Бачкарова ў 2016 годзе
Наталля Бачкарова ў 2016 годзе
Дата нараджэння 25 ліпеня 1980(1980-07-25) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка, вядучая, спявачка, тэлевядучая
IMDb ID 4284119
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Маці Валерыя (1947—2001), працавала на заводзе ГАЗ, памерла ад сардэчнага прыступу. Бацька — Уладзімір (1954—2006). Малодшая сястра — Надзея (нар. 1986).

Вучылася ў школе № 129 горада Горкага. У 2000 годзе скончыла Ніжагародскае тэатральнае вучылішча (майстэрня Р. Левітэ), у 2002 годзе — Школу-студыю МХАТ (майстэрня А. Табакова). Навучаецца ў РДМПУ імя С. Р. Строганава.

Пасля сканчэння школы-студыі МХАТ, адразу прынята ў трупу МХАТ.

У кіно дэбютавала ў 1999 годзе, сыграла невялікую ролю ў фільме «Кітайскі сервіз». Стала вядомай роляй Дашы Букінай з тэлесерыяла «Шчаслівыя разам», у якім здымалася ў 2006—2013 гадах. Удзельнічала ў здымках кіначасопіса «Ералаш».

У 2010 годзе — вядучая на тэлеканале СТБ (Украіна).

Заснавальніца і дырэктарка Школы-студыі Наталлі Бачкаровай, накіраванай на развіццё творчых здольнасцяў ва ўзросце ад 4 да 17 гадоў.

Член Еўразійскага саюза мастакоў.

Скандал правіць

У ноч з 28 на 29 верасня 2019 года актрыса затрымана за захоўванне какаіну. Падчас следства цалкам прызнала віну і раскаялася.

20 студзеня 2020 года Праабражэнскі суд Масквы прызначыў штраф 30 тысяч рублёў і спыніў крымінальную справу. Следчы паведаміў, што Бачкарова загладзіла віну «пералічэннем сродкаў у дабрачынны фонд Яўгена Васкрасенскага».

Асабістае жыццё правіць

З 28 верасня 2007 года па 2014 год была ў шлюбе з адвакатам Мікалаем Барысавым (старэйшым за яе на 13 гадоў); яны пазнаёміліся ў цягніку Горкі-Масква. Мікалай быў раней жанаты і меў дачку. У іх ёсць двое дзяцей — сын Іван (нар. 4.1.2007) і дачка Марыя (нар. 22.2.2008).

Асабістае жыццё актрыса не афішуе. Аднак, СМІ адзначалі, што Бачкарова ў адносінах са сваім былым менеджарам.