Нацкая аперацыя
Нацкая аперацыя — падрыў 277-м партызанскім атрадам чыгуначнага маста цераз раку Нача на лініі Барысаў — Крупкі 9 верасня 1942 года.
Нацкая аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 9 верасня 1942 | ||
Месца | рака Нача | ||
Вынік | падрыў маста цераз раку, перапынены рух на чыгуначнай магістралі на 6 дзён | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьМост цераз раку Нача за 8 кіламетраў на захад ад станцыі Крупкі меў стратэгічнае значэнне на чыгуначнай магістралі Мінск — Орша. Яго ахоўваў нямецкі гарнізон колькасцю каля 70 чалавек. Буйныя гарнізоны праціўніка знаходзіліся на найбліжэйшых станцыях Крупкі, Барысаў, Бобр, у вёсцы Нача. Аперацыя была праведзена ў ноч на 9 верасня 1942 года паводле загада Клічаўскага аператыўнага цэнтра.
Бой
правіцьПадрыхтавалі план і кіравалі аперацыяй камандзір атрада С. А. Мазур і камісар І. З. Ізох. Пад агнявым прыкрыццём партызаны атакавалі і знішчылі ахову маста, заклалі ўзрыўчатку і ўзарвалі яго. У ходзе аперацыі партызаны пусцілі пад адхон састаў з падмацаваннем, якое спяшалася на дапамогу ахове маста. Адначасова партызаны разграмілі ў вёсцы Нача атрад карнікаў. Агнём баявой аховы было сустрэта і адкінута падмацаванне (30 чалавек), якое было паслана акупантамі з гарадскога пасёлка Крупкі. У выніку аперацыі рух на гэтай магістралі быў перапынены на 6 сутак.
Зноскі
Літаратура
правіць- М. У. Філімоненкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 381. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.