Нацыянальны дзень мовы

Нацыянальны дзень мовы, ці Лімба ноастрэ (ад рум.: Limba noastră — наша мова) — свята, прысвечанае малдаўскай мове (па Канстытуцыі, ці румынскай мове паводле рашэння Канстытуцыйнага суда 2013 года[1]), які адзначаецца ў Рэспубліцы Малдова штогод 31 жніўня пачынаючы з 1989 года[2][3][4][5][6].

Гісторыя правіць

27 жніўня 1989 года пры непасрэдным удзеле Народнага фронту Малдовы ў Кішынёве прайшла масавая дэманстрацыя, сярод патрабаванняў якой было прызнанне за малдаўскай мовай на лацінскай графіцы афіцыйнай мовы рэспублікі.

31 жніўня 1989 года Вярхоўны Савет МССР абвясціў малдаўскую афіцыйнай мовай у «палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах» і прыняў закон пра зварот малдаўскай мовы да лацінскай графікі[7].

23 чэрвеня 1990 года Парламент Малдовы абвясціў 31 жніўня Нацыянальным днём мовы. Спачатку свята звалася «Дзень нашай румынскай мовы» (рум.: Limba noastră cea română або рум.: Ziua limbii române).

У 1994 годзе было прынята прысвоіць святу цяперашнюю назву — «Лімба ноастрэ» (рум.: Limba noastră), што было адлюстравана ў артыкуле 13 Канстытуцыі Малдовы.

5 снежня 2013 года Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Малдова абвясціў румынскую мову афіцыйнай мовай, спасылаючыся на пераважанне тэксту Дэкларацыі пра Незалежнасць над тэкстам Канстытуцыі. Пры гэтым у Канстытуцыю адпаведныя змены не занесены.

Заўвагі правіць

  1. Постановление Конституционного суда Республики Молдова № 36 от 05.12.2013
  2. Лимба Ноастрэ — Национальный день языка в Молдове(недаступная спасылка). calend.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 31 жніўня 2012.
  3. List of Moldovan Holidays Архівавана 20 ліпеня 2012. (англ.).
  4. 31 августа Молдова отмечает национальный День родного языка(недаступная спасылка). kp.md. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2013. Праверана 31 жніўня 2012.
  5. Lonely Planet, Moldova Work & study (англ.).
  6. On 31 August Moldova celebrates the Language Day Архівавана 27 кастрычніка 2009. (англ.).
  7. Horia C. Matei, «State lumii. Enciclopedie de istorie.» Meronia, Bucureşti, 2006, p. 292—294