Нацыянальны парк Канайма

Нацыянальны парк Канайма (ісп.: Parque Nacional Canaima) — нацыянальны парк на ўсходзе Венесуэлы. Займае плошчу 30000 км². На тэрыторыі парка знаходзіцца самы вялікі ў свеце вадаспад Анхель. Створаны 12 чэрвеня 1962 г. У 1994 г. парк уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Нацыянальны парк Канайма
Parque Nacional Canaima
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Венесуэла
Плошча 30000 км²
Дата заснавання 1962
physical
Нацыянальны парк Канайма
Нацыянальны парк Канайма
Катэгорыя на Вікісховішчы

Ландшафты правіць

Нацыянальны парк Канайма месціцца на тэрыторыі ўсходу Гвіяны. 65% яго плошчы займаюць сталовыя горы-тэпуі, якія ўяўляюць сабою найстаражытнейшыя геалагічныя фармацыі (2000 - 1500 млн гадоў) і ўнікальныя біялагічныя комплексы. Найбольш вядомыя тэпуі — Аўянтэпуй, Рарайма, Кукекан, Чыманта́. Плоскія вяршыні і вертыкальныя схілы сталовых гор пакрыты трапічнай расліннасцю. Дзякуючы багатым ападкам на тэрыторыі парка існуе густая сетка рэк. Некаторыя з іх пачынаюцца на вяршынях тэпуі і вадаспадамі зрыньваюцца ўніз. Так, на Аўянтэпуй утвараецца самы вялікі ў свеце вадаспад Анхель.

Прырода правіць

Для пейзажаў Нацыянальнага парка Канайма характэрны густыя трапічныя лясы і саванна. Флора вельмі разнастайная. Уключае каля 300 эндэмічных відаў раслін. Распаўсюджаны рэдкія віды пальмаў, хмызнякоў, травы. Фаўна ўключае такія рэдкія віды, як ягуар, кагуар, гіганцкі мурашкаед, гіганцкая выдра, тукан, паўднёваамерыканская гарпія, гіганцкі браняносец, ігуана звычайная і інш. Адзіная вядомая эндэмічная жывёла — рараймская мыш.

Гісторыя правіць

Тэрыторыя Нацыянальнага парка Канайма была населена каля 10 тысяч гадоў таму. У нашы дні тут жыве плямя індзейцаў-карыбаў пемон. Парк быў створаны 12 чэрвеня 1962 г. У 1994 г. уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Развіваецца турызм.

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 701
рус.англ.фр.