Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны
Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны | |
---|---|
Національний університет біоресурсів і природокористування України | |
Арыгінальная назва | Національний університет біоресурсів і природокористування України |
Міжнародная назва | National University of Life and Environmental Scienсes of Ukraine |
Заснаваны | 1898 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Станіслаў Мікалаевіч Нікалаенка |
Краіна | |
Юрыдычны адрас |
вул. Генерала Радзімцава 19, 03041 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | nubip.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьГісторыя вучэльні бярэ свой пачатак ад сельскагаспадарчага аддзялення, якое было адкрыта 30 верасня 1898 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце і трансфармавалася ў 1918 годзе ў сельскагаспадарчы (агранамічны) факультэт. На базе гэтага факультэта ў 1922 годзе ў структуры КПІ быў створаны Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут, які з 1923 года стаў самастойнай вышэйшай навучальнай установай. У 1930-1934 гадах на базе Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута сфармаваліся і пачалі сваю дзейнасць Кіеўскі агранамічны інстытут, Кіеўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Кіеўскі аграінжынерні інстытут цукровай прамысловасці і Аграэканамічны інстытут, пасля рэарганізаваны ў самастойныя навукова-даследчыя інстытуты і факультэты.
У 1930 годзе лясны факультэт Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута аб'ядналі з лесаінжынерным факультэтам Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута - у выніку ўтварыўся Украінскі лесатэхнічны інстытут, які ў гэтым жа годзе быў рэарганізаваны ў Кіеўскі лесагаспадарчы інстытут. У 1954 годзе Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут быў аб'яднаны з Украінскім лесагаспадарчых інстытутам у адзіную навучальную ўстанову — Украінскую ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга сельскагаспадарчую акадэмію. У 1956-1962 гадах Украінская сельскагаспадарчая акадэмія ўваходзіла ў склад Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук як яе вучэбная частка. У 1957 годзе ў яе структуру ўведзены Кіеўскі ветэрынарны інстытут, які бярэ свой пачатак з ветэрынарнага факультэта КПІ, вылучанага ў 1921 годзе ў самастойную вышэйшую навучальную ўстанову — Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут, ад якога ў 1930 годзе аддзяліўся Кіеўскі ветэрынарны інстытут. З 1962 года Украінская сельскагаспадарчая акадэмія перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.
Структура
правіцьВучэбна-навуковыя інстытуты
правіць- Інстытут энергетыкі, аўтаматыкі і энергазберажэння
- Інстытут лясной і садова-паркавай гаспадаркі
- Інстытут бесперапыннай адукацыі і турызму
Факультэты
правіць- Аграбіялагічны факультэт
- Гуманітарна-педагагічны факультэт
- Механіка-тэхналагічны факультэт
- Факультэт абароны раслін, біятэхналогій і экалогіі
- Факультэт аграрнага менеджменту
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт жывёлагадоўлі і водных біярэсурсаў
- Факультэт землеўпарадкавання
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт канструявання і дызайну
- Факультэт харчовых тэхналогій і кіравання якасцю прадукцыі АПК
- Эканамічны факультэт
- Юрыдычны факультэт
Рэгіянальныя падраздзяленні
правіць- Бахчысарайскі каледж будаўніцтва, архітэктуры і дызайну
- Беражанскі агратэхнічны інстытут
- Беражанскі агратэхнічны каледж
- Бабровіцкі каледж эканомікі і менеджменту імя А. Майнавой
- Боярскі каледж экалогіі і прыродных рэсурсаў
- Залішчыцкі аграрны каледж імя Э. Храплівага
- Ірпінскі эканамічны каледж
- Крымскі аграпрамысловы каледж
- Крымскі тэхнікум гідрамеліярацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі
- Мукачаўскі аграрны каледж
- Немешаеўскі агратэхнічны каледж
- Нежынскі агратэхнічны інстытут
- Нежынскі агратэхнічны каледж
- Прыбярэжненскі аграрны каледж
- Ровенскі каледж
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка ўніверсітэта Архівавана 31 студзеня 2016.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.