Начні́цы (Myotis) — род млекакормячых жывёл сямнйства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй атрада рукакрылых.
Больш за 80 відаў. Даўжыня 3,5 — 8,5 см. Поўсць густая, пушыстая, бурая з рознымі адценнямі, зверху больш цёмная. Вушы сярэдніх памераў. Крылы тупыя, шырокія. На нагах лятальная пералонка.
Пашыраны ўсюды, акрамя Арктыкі, Антарктыкі і некаторых акіянічных астравоў. Жывуць у розных ландшафтах, у сховішчах, адзіночнымі асобінамі, групамі, калоніямі. На Беларусі 5 відаў: начніца вялікая, начніца Натэрэра, або раснічастая, начніца сажалкавая — занесены ў Чырвоную кнігу; начніца вусатая і начніца вадзяная, або Даўбентона. Трапляюцца ў дуплах дрэў, пабудовах, часта непадалёку ад вады. Зімой упадаюць у спячку.
Кормяцца насякомымі (акрамя трох рыбаедных відаў). Нараджаюць 1 дзіцяня ў год.
- Начніцы // БелЭн у 18 т. Т. 11. - Мн., 2000.