Наяды
Наяды (стар.-грэч.: Νηϊάδες, Ναΐδες, Ναϊάδες) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дочкі Зеўса, якія з'яўляліся німфамі рэк, крыніц, фантанаў, калодзежаў, ручаёў і азёр. Роднасныя нерэідам, але ў адрозненне ад іх асацыяваліся з прэснай вадой. Згаданы ў «Адысеі» (XIII 104).
Як Зеўс — бог аблокаў і дажджу, гэтак жа і наяды — багіні той самай стыхіі. Акрамя Зеўса наяды суправаджаюць таксама Пасейдона, Дыяніса, Апалона, Афрыдыту, Дэметру, Персефону. Наяды прыхільны да людзей, якім дораць дастатак, урадлівасць і здароўе, з'яўляюцца апякункамі шлюбу. Яны лічыліся даўгавечнымі, але не бессмяротнымі.
Зноскі
Наяды на Вікісховішчы |