Нейва (Калумбія)
Нейва (ісп.: Neiva) — горад на паўднёвым захадзе Калумбіі, на рацэ Магдалена. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Уіла. Заснаваны ў 1539 годзе. Каля 280 тыс.жыхароў (1998). Аэрапорт. Вытворчасць капелюшоў, харчасмакавая і тэкстыльная прамысловасць. Гандлёвы цэнтр (пераважна кава). Універсітэт
| ||||||||||||||||||||
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- ↑ 2005 census of Colombia