Нейтральны ток — адзін з механізмаў слабага ўзаемадзеяння, апасродкаваны абменам віртуальнымі Z базонамі. Сваёй назвай нейтральны ток абавязаны тым, што абмен віртуальнымі Z базонамі можа адбывацца паміж нейтральнымі часціцамі, а не толькі паміж зараджанымі, у адрозненне ад электрамагнітнага ўзаемадзеяння. Z базоны ўзаемадзейнічаюць з усімі часціцамі Стандартнай мадэлі, акрамя глюонаў.

Існаванне нейтральных токаў прадбачылі ў 1973 годзе Абдус Салам, Шэлдан Лі Глэшау і Стывен Вайнберг. Эксперыментальнае пацверджанне тэорыя атрымала ў 1974 годзе ў вопытах на пузырковай камеры Гаргамель у ЦЕРНе.

Літаратура правіць

  • D.A. Bromley (2000). Gauge Theory of Weak Interactions. Springer. ISBN 3-540-67672-4.

Спасылкі правіць