Некалач
Не́калач — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 15 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Бор.
Некалач | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 150,8 м |
Даўжыня | 1,39 км |
Шырыня | 0,69 км |
Плошча | 0,55 км² |
Аб’ём | 0,00308 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5 км |
Найбольшая глыбіня | 10,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,35 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 0,55 км². Даўжыня 1,39 км, найбольшая шырыня 0,69 км. Даўжыня берагавой лініі 5 км. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Аб’ём вады 3,08 млн. м³. Плошча вадазбору 2,35 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м спадзістыя, у паўночна-заходняй і заходняй частках стромкія. Берагавая лінія звілістая і ўтварае шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, у асобных месцах зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе шырынёй да 15—25 м, пясчанае, стромкае. Глыбакаводная частка ўскладнена ўпадзінамі і падняццямі, ілістая. Зарастае каля 1/3 плошчы возера да глыбіні 4 м. Злучана ручаём з возерам Воласна.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Спасылкі
правіць- Некалач Архівавана 19 жніўня 2013.