Немец (фільм)
фільм
«Не́мец» (руск.: Немец) ― беларускі 8-серыйны тэлевізійны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Аляксандрам Яфрэмавым на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2011 годзе сумесна з расійскімі кінематаграфістамі.[1]
Немец![]() | |
---|---|
![]() | |
Жанры | прыгодніцкі фільм і ваенны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 43 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2011, 22 чэрвеня 2012 і 22 верасня 2014 |
IMDb | ID 5274168 |
Сюжэт
правіцьЖоўтыя старонкі дзённіка прадзеда, яфрэйтара вермахта Ральфа Мюлера, які знік падчас нашэсця вермахта на СССР, захоўваюць таямніцу. Гэтая таямніца настолькі значная, што яе раскрыццё можа паўплываць на лёсы свету. Малады бюргер Ральф Мюлер, унук і поўны цёзка зніклага нямецкага салдата, вырашае разабрацца ў заблытанай гісторыі. Фільм пастаўлены па аднайменным рамане Юрыя Косціна.
У галоўных ролях
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Данііл Страхаў | |
Маркус Кунца | |
Вікторыя Талстаганава | |
Міхаіл Калінічаў | |
Павел Харланчук | |
Анатоль Кузняцоў | |
Сяргей Журавель | |
Алег Корчыкаў | |
Павел Дэлонг | |
Магдалена Гурска |
Здымачная група
правіць- рэжысёр ― Аляксандр Яфрэмаў;
- сцэнарый ― Глеб Шпрыгаў ;
- прадзюсар ― Глеб Шпрыгаў;
- аператар ― Аляксандр Рудзь;
- кампазітар ― Валерый Падукаў.
Узнагароды і фестывалі
правіць- У жніўні 2011 года на XII Міжнародным тэлекінафоруме «Вместе» у Ялце быў удастоены спецыяльнага прыза кінаканцэрна «Масфільм».
- На VIII Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў (Брэст, 2012):
- прыз за найлепшую рэжысуру,
- дыплом за найлепшую мужчынскую ролю другога плана Сяргею Жураўлю,
- дыплом за найлепшую працу мастака-грымёра Рыгору Храпуцкаму.
Крыніцы
правіць- ↑ Немец (2011) (руск.). Кино-театр.ру . Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2021. Праверана 27 чэрвеня 2023.