Новае Жыццё (Буда-Кашалёўскі раён)

Но́вае Жыццё[1] (трансліт.: Novaje Žyccio, руск.: Новое Житьё) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Пасёлак
Новае Жыццё
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
5
Насельніцтва
6 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Паштовыя індэксы
247366
Аўтамабільны код
3
Новае Жыццё на карце Беларусі ±
Новае Жыццё (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Новае Жыццё (Буда-Кашалёўскі раён)
Новае Жыццё (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Новае Жыццё (Буда-Кашалёўскі раён)

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 19 км на захад ад Буда-Кашалёва, 67 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Забаб'е (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе ў пасёлак перасяліліся жыхары пасёлка Дубенск. У 1931 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 8 двароў. На фронце загінулі 10 жыхароў пасёлка. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1925 год — 28 двароў.
  • 1940 год — 43 двары, 240 жыхароў.
  • 1959 год — 141 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ду́бенск, м.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

правіць