Нованавіцкая[2] (руск.: Новоновицкая) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Рудневараб’ёўскага сельскага паселішча.

Вёска
Нованавіцкая
руск.: Новоновицкая
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 54 чал. (2013)[1]
Тэлефонны код
48340
Паштовыя індэксы
243661
Код АКАТП
Нованавіцкая на карце Расіі ±
Нованавіцкая (Расія)
Нованавіцкая
Нованавіцкая (Бранская вобласць)
Нованавіцкая

Гісторыя

правіць

Узнікла ў XIX стагоддзі ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.

Пасля аварыі на ЧАЭС вёска аднесена да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з правам на адсяленне[3].

Зноскі

  1. Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  3. Постановление Правительства РФ от 08.10.2015 № 1074 «Об утверждении перечня населенных пунктов, находящихся в границах зон радиоактивного загрязнения вследствие катастрофы на Чернобыльской АЭС».