Новы мост (Гродна)

Новы мост (Паповічскі мост) — аўтамабільны і пешаходны мост праз Нёман у Гродне. Злучае вуліцы Паповіча і Вясеннюю. Быў пабудаваны ў 1971 годзе. У 20222023 гадах рэканструяваны. Канструкцыю трымаюць сем апор (2 берагавыя і 5 рэчышчавых). Вышыня над узроўнем Нёмана – 10,5 м, глыбіня апускання паль – 15 м. Прапускная здольнасць моста — больш за 3000 аўтамабіляў на суткі.[1]

Новы мост
Каардынаты: 53°40′45″ пн. ш. 23°48′23″ у. д.HGЯO
Перасякае Нёман
Месца размяшчэння
Канструкцыя
Агульная даўжыня 301,2 м
Шырыня моста 21 м
Вышыня скляпення над вадой 10,5 м
Палос руху 4
Эксплуатацыя
Канструктар, архітэктар ГІП В.В.Рэвоцька
Адкрыццё 1971 год
Зачыненне на рэканструкцыю 10.10.2022–14.04.2023

Гісторыя правіць

У пач. ХХ стагоддзя праз Нёман у вайсковых мэтах праклалі драўляны мост у раёне сучасных вуліц Герасімовіча і Нёманскай. Дарога праз яго вяла да земляных фартоў. Мост праіснаваў прыблізна да сяр. 1920-х гадоў. Яго двойчы руйнавалі, рэшткі паляў можна пабачыць дагэтуль.

У другой пал. 1960-х гадоў чыноўнікі вырашылі збудаваць мост у раёне вуліцы Паповіча. Будаўніцтвам займаўся «Мостаатрад-58». Працы ішлі павольна. Мост здалі ў эксплуатацыю ў 1971 годзе. Берагі добраўпарадкавалі, з кожнага боку моста арганізавалі спускі да ракі для пешаходаў. Бэлькі Новага моста паміж сабой былі злучаныя так, што мусілі рухацца адна адносна адной. Таму мост увесь час знаходзіўся ў руху.

Побач з мостам на момант пабудовы была пракладзена траса для матацыклетных гонак, на левым беразе Нёмана месцяцца найстарэйшыя яўрэйскія могілкі.

Першапачаткова мост назвалі «Мост Будаўнікоў»: планавалася, што на яго выйдзе працяг праспекта Будаўнікоў. Ён мусіў стаць часткай «Паўночна-Заходняга» кола вакол Гродна. Кола не сфармавался і назва моста не прыжылася. Яго называлі проста «новы мост».[2]

Рэканструкцыя правіць

Пра патрэбу рамонту Новага моста казалі яшчэ ў 2010 годзе, але тады проста памянялі асфальт. Паводле абследаванняў, допуск эксплуатацыі моста мусіў скончыцца ў снежні 2022 года.[3]

Капітальны рамонт Новага моста пачалі ў кастрычніку 2022 года і скончылі ў красавіку 2023. На час прац на абодвух берагах Нёмана арганізавалі часовыя прыпынкі грамадскага транспарту. Ён даязджаў да моста і разварочваўся. Для пешаходаў уладкавалі пантонную пераправу праз Нёман.[4] У час рамонту ранейшую канструкцыю аб'ядналі ў неразрэзнае пралётнае збудаванне.[5]

Фактычна на момант рэканструкцыі Новы мост быў найстарэйшым мостам Гродна: Румлёўскі мост узвялі ў 1986-м, а Стары мост перажыў сур'ёзную рэканструкцыю ў 2000-х.[6]

У працах на мосце былі задзейнічаныя 180 спецыялістаў з 15 арганізацый і прадпрыемстваў, 105 адзінак тэхнікі, выкарыстана 4000 тон будматэрыялаў, 8000 м² гідраіазляцыі, спецыяльны рэцэпт асфальтабетону.[1]

Пасля рамонту мост стаў чатырохпалосным. Тэрмін эксплуатацыі да наступнага рамонту павінен скласці не менш за 25 гадоў.[7]

Зноскі правіць

  1. а б Пул 4 Регион. Telegram. Праверана 15 лютага 2024.
  2. Драўляны вайсковы масток, штучная выспа і мотакрос: гісторыя Новага моста, які ўзяліся рамантаваць упершыню за паўстагоддзя (руск.). Hrodna.life - русская версия (15 лютага 2024). Праверана 15 лютага 2024.
  3. Судьба Нового моста в Гродно решена – последние новости(нявызн.). Автомобили Гродно (7 кастрычніка 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  4. У Гродне - новая фотазона. Як гараджане сустрэлі пантонны мост . Hrodna.life (7 лістапада 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  5. Капитальный ремонт моста по ул. Поповича в г. Гродно — Белгипродор (руск.). Праверана 15 лютага 2024.
  6. В Гродно торжественно открыли мост после капремонта — с фейерверком и странным шоу а-ля СССР: посмотрите (руск.). Зеркало (14 красавіка 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  7. NewGrodno. Еще немного и асфальт! Новый мост в Гродно готовится к открытию (руск.). NewGrodno.By (29 сакавіка 2023). Праверана 15 лютага 2024.