Норберт Корсак
Норберт Корсак (англ.: Norbert Korsak; 7 чэрвеня 1773, Полацк — 17 лютага 1846, Стоўніхёрст, Ланкашыр, Англія) — дзеяч каталіцкага касцёла і Таварыства Ісуса, педагог.
Норберт Корсак | |
---|---|
англ.: Norbert Korsak | |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1773 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1846 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | педагог, місіянер, выкладчык універсітэта |
Альма-матар |
Біяграфія
правіць«Расійскі» этап
правіць28 жніўня 1788 г. Норберт Корсак уступіў у Таварыства Ісуса і наступныя два гады (1788—1790) правёў у Полацкім навіцыяце. У 1790 г. пачаў педагагічную дзейнасць як выкладчык магілёўскай школы езуітаў. Наступныя чатыры гады вывучаў ў Полацкім езуіцкім калегіуме філасофію (1791—1793) і тэалогію (1793—1795). Паралельна выкладаў французскую мову і рыторыку ў полацкіх езуіцкіх школах (1793—1796), а потым — рыторыку і нямецкую мову ў Віцебску (1796—1797) і рыторыку і паэзію ў Мсціславе (1797—1798). У 1798—1800 гг. — прафэкт канвікта ў Полацку. У 1800—1802 гг. заканчвае курс тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме і паступае ў дом трэцяй прабацыі ў Дынабургу для заканчэння сваёй манаскай фармацыі. Аднак так і не даўшы манаскія абяцанні, становіцца прафесарам філасофіі і матэматыкі Полацкага езуіцкага калегіума (1803—1805)[1].
Няўдалая кітайская місія
правіцьМаладога таленавітага езуіта заўважыла кіраўніцтва Таварыства Ісуса і вырашыла выкарыстаць яго веды і энергію для распаўсюджання каталіцтва і ўплыву ордэна ў свеце. Так пачынаецца больш як саракагадовы замежны этап езуіцкай кар’еры Норберта Корсака.
Заручыўшыся падтрымкай імператара Аляксандра І, які пераследваў уласныя палітыка-дыпламатычныя інтарэсы, генерал Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі Габрыэль Грубер вырашыў паслаць місію ў Кітай і прызначыў у яе склад разам з італьянцам Джавані Грасі і немцам Ёганам Штурмерам і Н. Корсака[2].
У студзені 1805 г. гэтая невялічкая група езуітаў была выклікана ў Санкт-Пецярбург, дзе ім паведамілі аб запланаванай місіі. Сухапутным шляхам яны дабраліся ў Данію, адтуль морам — у Англію і, нарэшце, у Партугалію. Адплыць да паўднёвакітайскага порта Макаа (налёжаў партугальцам) і дасягнуць Пекіна яны так і не здолелі. 4 сакавіка 1806 г. Н. Корсак даў апошнія абяцанні, але палітычныя акалічнасці (напрыклад, пазіцыя папства і сітуацыя ў Кітаі) вымусіла ордэнскае кіраўніцтва адмовіцца ад сваіх першапачатковых планаў і адмяніць місію. Н. Корсаку і Дж. Грасі было загадана вярнуцца ў Англію[2][3].
Англійскі этап
правіцьУ той час як Дж. Грасі у ў 1810 г. быў накіраваны ў Злучаныя Штаты, Норберт Корсак астатнія без малога сорак гадоў свайго жыцця правёў у Англіі. (Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, Н.Корсак ніколі не быў ні ў Кітаі, ні ў Злучаных Штатах Амерыкі[4]) Як прафесар філасофіі, дагматычнай і маральнай тэалогіі і Свяшчэннага Пісання ён выкладаў у езуіцкім каледжы Стоўніхёрст (англ.: Stonyhurst College, лац.: Collegium Saxosylvanum) і займаўся місіянерскай працай у бліжэйшым мястэчку Клітэроў (Clitheroe). Двойчы абіраўся кансультантам англійскай правінцыі Таварыства Ісуса.
Памёр 17 лютага 1846 г. і пахаваны ў Стоўніхёрсце[5].
Зноскі
- ↑ Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ а б Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — с. 365—366.
- ↑ Afinogenov, G. Jesuit Conspirators and Russia’s East Asian Fur Trade, 1791—1807 / G. Afinogenov // Journal of Jesuit Studies, Vol. 2, No. 1 (2015). — pp. 73-76.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996
- ↑ Catalogs SJ 1829—1853. Angliae. 1847. Архівавана 4 снежня 2017.
Літаратура
правіць- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
- Afinogenov, G. Jesuit Conspirators and Russia’s East Asian Fur Trade, 1791—1807 / G. Afinogenov // Journal of Jesuit Studies, Vol. 2, No. 1 (2015). — pp. 56-76
- Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.