Ноч (раман)

раман Віктара Марціновіча

«Ноч» — раман беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, упершыню выдадзены ў 2014 годзе. Твор выйшаў па-руску і па-беларуску ў аўтарскім перакладзе.

Ноч
Аўтар Віктар Марціновіч
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 2018
Выдавецтва Кнігазбор
Колькасць старонак 412
Пераклад на беларускую аўтарскі

Кніга — гэта рукапіс невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны кірылічнымі пісьмёнамі, быў перакладзены аўтарам знаходкі на англійскую мову.

Сюжэт правіць

Свет занурыўся ў бясконцую халодную ноч. Мінск распаўся на маленькія полісы. Батарэйкі сталі грошамі, а інтэрнэт болей не працуе. У вольным горадзе Грушаўка — вада па раскладзе, адзіная газета «Газета» перапісваецца пад капірку і не працуе компас. Галоўны герой Кніжнік — уладальнік адзінай у горадзе бібліятэкі і апошняга сабакі. Узяўшы мапу новага свету і том Герадота, Кніжнік выпраўляецца на пошукі каханай жанчыны, якая ў момант блэкаўту апынулася ў Непале.

Спасылкі правіць

У 2018 годзе Віктар Марціновіч выклаў электронную версію кнігі для бясплатнага спампоўвання.