Нягневіцкі сельсавет
Нягне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нягневічы.
Нягневіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нягневічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельсавета | Рудакоўскі Васіль Фёдаравіч |
Кіраўнік спраў | Шурак Ларыса Пятроўна |
Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
Насельніцтва (2019) | 1 622 |
Плошча | 70 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1597 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харосіцкага сельсавета, вёска Малы Сялок перададзена ў склад Куравіцкага сельсавета Навагрудскага раёна[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1913 чалавек[2], з іх 94,8 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,6 % — палякі, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1622 чалавекі[4].
Насельніцтва, жыхароў: 2154 (2008 г.), 1913 (2009 г.), 1824 (2017 г.).
Склад
правіцьУ склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў (2017 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[2] |
---|---|---|
Адампаль | вёска | 7 |
Баярская | вёска | 57 |
Весялова | вёска | 100 |
Дуб’ё | вёска | 6 |
Задвор’е | вёска | 28 |
Лозкі | вёска | 128 |
Мілушава | вёска | 64 |
Нягневічы | аграгарадок | 979 |
Пабрэззе | вёска | 44 |
Падгур’е | вёска | 40 |
Падкасоўе | вёска | 83 |
Роскаш | вёска | 45 |
Сланева | вёска | 89 |
Старыя Нягневічы | вёска | 38 |
Харосіца | вёска | 205 |
Арганізацыі і прадпрыемствы
правіць- Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Нягневічы».
- участак Навагрудскага РУП ЖКГ (кацельня, вадаправодная сетка, каналізацыйная сетка, ачышчальныя збудаванні).
Гандаль і сфера паслуг
правіць- комплексна-прыёмны пункт у аг. Нягневічы
- філіял АСБ «Беларусбанк» у аг. Нягневічы
- лазня ў в. Харосіца
- паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Нягневічы
- крамы ў аграгарадку Нягневічы; вёсках Баярская, Лозкі, Сланева, Харосіца.
Установы адукацыі
правіць- ДУА «Нягневіцкая сярэдняя школа»
- ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна».
Установы аховы здароўя
правіць- бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў, амбулаторыя ў аг. Нягневічы
- аптэка ў аг. Нягневічы.
Культура
правіць- Харосіцкі сельскі Дом культуры.
- Харосіцкая сельская бібліятэка.
Славутасці
правіць- Мікалаеўская царква (1853 год) у Нягневічах, помнік архітэктуры.
- Царква Казанскай іконы Божай Маці ў Нягневічах.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ а б Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 339.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.