Нёшатэль (сыр)

(Пасля перасылкі з Нёшатэль, сыр)

Нёшатэль (фр.: Neufchâtel) — французскі сыр з каровінага малака, што вырабляецца ў Верхняй Нармандыі. Ён мае сухую скарыначку, пакрытую белай пухнатай цвіллю і пругкую мякаць з водарам і пяшчотным прысмакам грыбоў. Нёшатэль мае крупчастую структуру і тлустасць каля 45 %. Сыр атрымаў сваю назву ад мястэчка Нёшатэль-ан-Брэ. Лічыцца, што гэта самы старажытны сыр Нармандыі.

Нёшатэль

Выраб правіць

У цяперашні час сыр вырабляюць практычна па той жа тэхналогіі, што і шмат стагоддзяў таму. Малако разліваюць у ёмістасці пры тэмпературы каля 20 °C, дадаюць сычужную сыроватку і малочныя ферменты, пасля чаго пакідаюць малако згортвацца на 24—36 гадзін. Затым сыроватку зліваюць і дадаюць грыбок penicillium candidum. Атрыманую масу прасуюць ў формах і размяшчаюць на драўляных стэлажах, затым соляць ўручную і адпраўляюць у склеп для паспявання пры тэмпературы 12—14 °C і вільготнасці 95 %. Праз 10 дзён сыр ужо гатовы, але для таго, каб атрымаўся сыр з больш вострым смакам, сухой ядомай скарыначкай і нізкай тлустасцю (каля 20 %), — тэрмін паспявання падаўжаюць да 10 тыдняў.

Спасылкі правіць