Нівалду Радрыгіс Ферэйра

бразільскі футбаліст

Нівалду Радрыгіс Ферэйра[2] (парт.: Nivaldo Rodrigues Ferreira; нар. 22 чэрвеня 1988, Іаты, Бразілія), больш вядомы як проста Нівалду або Нівалда — бразільскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Сіці-оф-Ліверпул».

Футбол
Нівалду
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нівалду Радрыгіс Ферэйра
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1988(1988-06-22)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 185 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Сіці-оф-Ліверпул
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Бразілія Бараунас (Масаро)
2010 Бразілія Алекрын (Натал) 5 (1)
2011—2012 Казахстан Атырау 33 (1)
2013—2014 Расія Сібір (Новасібірск) 22 (2)
2014—2016 Расія Прамень-Энергія (Уладзівасток) 59 (8)
2016 Расія Енісей (Краснаярск) 6 (0)
2017 Беларусь Гомель 13 (5)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 21 (5)
2018   Узбекістан Лакаматыў (Ташкент) 7 (1)
2019 Беларусь Гомель 27 (3)
2020 Мальта Гуджа Юнайтэд 6 (1)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 16 (1)
2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 3 (0)
2021 Украіна Джуніярс (Шпыцькы) 5 (8)
2021—2022 Украіна Чайка (Пэтрапаўліўска Баршчагіўка) 14 (0)
2022—2023 Англія Рэдкліф 9 (1)
2022—2023   Англія Бутл
2023— Англія Сіці-оф-Ліверпул
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 верасня 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў займацца футболам у Сан-Паўлу, пазней выступаў за бразільскія клубы «Бараунас» і «Алекрын». У 2011 годзе стаў перайшоў у казахстанскі клуб «Атырау», дзе стаў адным з вядучых ігракоў, аднак у сезоне 2012 амаль не гуляў праз праблемы са здароўем. У жніўні 2012 года быў на праглядзе ва «Уфе», а ў ліпені 2013 года далучыўся да «Сібіры». З чэрвеня 2014 года на працягу двух сезонаў выступаў за «Прамень-Энергію», дзе быў трывалым іграком асновы. У жніўні 2016 года перайшоў у краснаярскі «Енісей», аднак не змог замацавацца ў складзе, і ў студзені 2017 года пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента.

У лютым 2017 года далучыўся да беларускага клуба «Гомель», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У складзе «Гомеля» замацаваўся ў аснове, па выніках першай паловы чэмпіянату Беларусі 2017 з пяццю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды. У чэрвені 2017 года стала вядома аб цікавасці да Нівалду з боку брэсцкага «Дынама», якое неўзабаве аформіла пераход іграка[4]. У склдазе дынамаўцаў таксама стаў трывалым іграком асновы.

У лютым 2018 года быў аддадзены ў арэнду ташкенцкаму «Лакаматыву» на 5 месяцаў[5]. У складзе ўзбекскага клуба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену; выступаў у азіяцкай Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Брэст[6]. З ліпеня зноў стаў выступаць у складзе брэсцкай каманды, але на полі з’яўляўся нерэгулярна. У снежні 2018 года разарваў кантракт з дынамаўцамі[7].

У лютым 2019 года зноў стаў іграком «Гомеля»[8]. У сезоне 2019 трывала гуляў у стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мальтыйскім клубам «Гуджа Юнайтэд»[9], аднак ужо ў сакавіку пакінуў яго, згуляўшы ў шасці матчах. Неўзабаве з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе нападніка ў бабруйскую «Белшыну», афіцыйна аб трансферы было абвешчана ў красавіку[10]. У складзе «Белшыны» пераважна выхадзіў на замену. У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў бабруйскі клуб[11] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[12]. Пакінуў «Іслач» у снежні 2020 года[13].

У 2021 годзе стаў выступаць у чэмпіянаце Кіеўскай вобласці за «Джуніярс» (Шпыцькы), а неўзабаве далучыўся да «Чайкі» з Другой лігі Украіны. У жніўні 2022 года стаў іграком «Рэдкліфа» з сёмага англійскага дывізіёна, а ў кастрычінку на правах арэнда далучыўся да «Бутла». У жніўні 2023 года перайшоў у «Сіці-оф-Ліверпул».

Крыніцы

правіць