Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў

Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў (узб.: Nig'matilla To'lqinovich Yo'ldoshev; 5 лістапада 1962, Ташкент) — узбекскі дзяржаўны дзеяч, выконваючы абавязкі Прэзідэнта Узбекістана з 2 па 8 верасня 2016 года.

Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў
узб.: Nig‘matilla To‘lqinovich Yo‘ldoshev[1]
Uzbekistānas Senāta priekšsēdētāja oficiālā vizīte Latvijā (34529038212).jpg
Сцяг2-і Старшыня Сената Рэспублікі Узбекістан Сцяг
з 22 студзеня 2015
Прэзідэнт Іслам Карымаў;

ён сам (в.а.);


Шаўкат Мірзіяеў (в.а.)
Папярэднік Ільгізар Сабіраў
Сцяг Выканаўца абавязкаў Прэзідэнта Узбекістана
2 — 8 верасня 2016
Папярэднік Іслам Карымаў
Пераемнік Шаўкат Мірзіяеў
Сцяг1-ы Міністр юстыцыі Рэспублікі Узбекістан
21 чэрвеня 2011 — 26 студзеня 2015
Прэзідэнт Іслам Карымаў
Папярэднік Раўшан Мухітдзінаў[2]
Пераемнік Музраф Ікрамаў[3]
Нараджэнне 5 лістапада 1962(1962-11-05)[4] (58 гадоў)
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, магістрат, палітык

Сенатар (2015), старшыня Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан.

БіяграфіяПравіць

Нігмаціла Юлдашаў нарадзіўся 5 лістапада 1962 года ў Ташкенце. Скончыў юрыдычны факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У розны час працаваў старшым следчым пракуратуры Алмалык (1987—1991); следчым пракуратуры Юнусабадскага раёна Ташкента (1991—1993); старшым следчым пракуратуры Ташкента (1993—1994); пракурорам ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Узбекістана (1994—1999); начальнікам аддзела Галоўнага следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры (1999—2000); начальнікам Інспекцыі забеспячэння ўнутранай бяспекі Генеральнай пракуратуры (2000—2003); вядучым інспектарам службы Дзяржаўнага саветніка Прэзідэнта па каардынацыі дзейнасці праваахоўных і кантралюючых органаў (2003—2006); начальнікам Дэпартамента па барацьбе з падатковымі, валютнымі злачынствамі і легалізацыяй злачынных даходаў пры Генеральнай пракуратуры (2006—2008); намеснікам Генеральнага пракурора (2008—2011).

21 чэрвеня 2011 года Нігмаціла Юлдашаў заступіў на пасаду Міністра юстыцыі Узбекістана, якую займаў да 26 студзеня 2015 года.

20 студзеня 2015 года ўказам Прэзідэнта Узбекістана Нігмаціла Юлдашаў быў прызначаны сенатарам. 22 студзеня 2015 года тайным галасаваннем абраны на пасаду старшыні Сената.

Пасля смерці Іслама Карымава 2 верасня 2016 года ў адпаведнасці з артыкулам 96 Канстытуцыі стаў выконваючым абавязкі Прэзідэнта Узбекістана, але 8 верасня таго ж года заявіў пра самаадвод[5].

Зноскі