Ніжні замак (Полацк)

Ніжні замак, спачатку Стралецкі горад або Стралецкая слабада — колішняе фартыфікацыйнае збудаванне, гістарычная мясцовасць у Полацку.

Ніжні замак
Ніжні замак, Стралецкі горад
55°29′16″ пн. ш. 28°45′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Полацк
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

Уяўляў сабою земляны вал (цяпер вядомы як «вал Івана Грознага») даўжынёй 600 м, вышынёй 10 м, шырынёй асновы да 30 м, з рубленай сцяной на грэбені. Плошча — каля 6 га.

Гісторыя

правіць

Умацаванне пабудавана загадам вялікага князя маскоўскага Івана IV пасля ўзяцця Полацка яго войскамі ў 1563 годзе ў ходзе Лівонскай вайны. Насыпалі вал цягам двух гадоў пад кіраўніцтвам баярына князя Пятра Шуйскага і ваявод Зайцава і Шчокіна. На планах XVI ст. фартыфікацыя мела 8 веж, у цэнтры стаяла вежа тыпу данжон. У XVII ст. вежы і рубленыя сцены замянілі простым тынам.

Умацаванне не мела вялікага абарончага значэння, бо пабудавана без уліку актыўнага развіцця ваеннай тэхнікі ў XVI—XVII ст. і толькі для жыцця стральцоў маскоўскага гарнізона пад камандаваннем князёў Шуйскага і братоў Сярэбраных, таму ўмацаванне называлася таксама Стралецкай слабадой.

Цалкам абарончую функцыю Ніжні замак страціў у пачатку XVIII ст. і стаў месцам жыхарства маргінальных пластоў насельніцтва Полацка[1].

Сучаснасць

правіць

Драўляныя канструкцыі замка не захаваліся. Вал замка захаваўся часткова — на працягу 400 м, у цэнтры праезд пазнейшага перыяду. Сваёй формай, зялёнымі насаджэннямі досыць арганічна ўпісваецца ў ландшафт горада. У 1960-я гады ўнутраныя схілы вала прыстасаваны пад трыбуны стадыёна «Спартак», які размяшчаўся на тэрыторыі самога замка.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць