Нікан (Дзегцярэнка)
Епіскап Нікан (свецкае імя: Мікалай Іванавіч Дзегцярэнка; 19 снежня 1884, Глухаў, Чарнігаўская губерня — 21 жніўня 1937, Барабінск) — праваслаўны дзеяч, епіскап Магілёўскі.
Нікан (Дзегцярэнка) | |
---|---|
Дзейнасць | святар |
Імя пры нараджэнні | Мікалай Іванавіч Дзегцярэнка |
Нараджэнне |
19 снежня 1884 |
Смерць |
21 жніўня 1937 (52 гады) |
Біяграфія
правіцьСкончыў царкоўнапрыходское вучылішча. Потым паступіў у Спаса-Праабражэнскі Казанскі манастыр (1900), дзе да 1908 года быў паслушнікам. Быў пастрыжаны ў манаства з імем Нікан. У 1908 годзе скончыў місіянерскія курсы ў Казані, пасля чаго пасвечаны ў іераманахі.
6 снежня 1924 года іераманах Нікан хіратанізаваны ў епіскапа Магілёўскага.
Арыштаваны 20 лістапада 1925 года па справе мітрапаліта Пятра (Палянскага). З 5 кастрычніка 1927 года епіскап Енісейскі. 3 лютага 1928 года звольнены на пакой[1].
Арыштаваны 27 ліпеня 1937 года па вінавачанні ў антысавецкай агітацыі. Прыгавораны 9 жніўня 1937 да ВМП і расстраляны 21 жніўня 1937 года[2].