Ні́ка Кра́ньчар (харв.: Niko Kranjčar; нар. 13 жніўня 1984, Заграб, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2004—2014).

Футбол
Ніка Краньчар
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 жніўня 1984(1984-08-13)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
 Аўстрыя
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Аўстрыя Рапід (Вена)
Харватыя Дынама (Заграб)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2004 Харватыя Дынама (Заграб) 84 (19)
2004—2006 Харватыя Хайдук (Спліт) 45 (12)
2006—2009 Англія Портсмут 83 (9)
2009—2012 Англія Тотэнхэм Хотспур 72 (11)
2012—2015 Украіна Дынама (Кіеў) 13 (4)
2013—2015   Англія Куінз Парк Рэйнджэрс 54 (4)
2016 Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Космас 7 (1)
2016—2018 Шатландыя Рэйнджэрс 16 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2005 Харватыя Харватыя (да 21) 15 (2)
2004—2014 Харватыя Харватыя 81 (16)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 сакавіка 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Сын былога футбаліста і трэнера харвацкай зборнай Златкі Краньчара. Ніка правёў частку свайго дзяцінства ў Вене, пакуль бацька гуляў за венскі «Рапід» да 1991 года. У 17 гадоў Ніка стаў самым маладым капітанам у гісторыі заграбскага «Дынама», аднак узімку 2005 года перайшоў у склад галоўнага суперніка «Дынама» — клуб «Хайдук» са Спліта за рэкордную для Харватыі суму ў 1,5 млн еўра. У сезоне 2004/05 у складзе «Хайдука» ён стаў чэмпіёнам Харватыі і здабыў сталае месца ў нацыянальнай зборнай.

«Портсмут» правіць

Пасля вельмі паспяховага старту ў сезоне 2006/07 Ніка падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Портсмут»[3].

«Тотэнхэм Хотспур» правіць

У апошні дзень летніх трансфераў, 1 верасня 2009 года, Ніка Краньчар перайшоў з «Портсмута» ў «Тотэнхэм Хотспур». Сума ўгоды паміж клубамі склала 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Пасля паспяховага сезона 2009/10, Ніка трывала асеў на лаўцы запасных каманды Гары Рэднапа і ў лістападзе 2010 года з’явілася інфармацыя, што ён і Дэвід Бентлі будуць прададзеныя ў зімовае трансфернае акно.

«Дынама» Кіеў правіць

6 чэрвеня 2012 года Ніка Краньчар перайшоў ва ўкраінскі клуб «Дынама» з Кіева. Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады. Кампенсацыя за пераход, паводле неафіцыйных дадзеных, склала 7 млн еўра, а гадавая заробная плата іграка — 2 мільёны[5].

З 2013 па 2015 год Краньчар на правах арэнды выступаў за англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс». У жніўні 2015 года стала вядома, што сезон 2015/16 паўабаронца пачне ў складзе «Дынама»[6]. У студзені 2016 паміж іграком і клубам было дасягнута пагадненне аб датэрміновым скасаванні кантракта[7].

«Нью-Ёрк Космас» правіць

У сакавіку 2016 года перабраўся ў амерыканскую MLS, падпісаўшы кантракт з клубам «Нью-Ёрк Космас»[8].

«Рэйнджэрс» правіць

У чэрвені 2016 года стаў іграком шатландскага клуба «Рэйнджэрс»[9], які праз чатыры гады вярнуў месца ў элітным дывізіёне. Аднак, за паўтары сезоны правёў толькі 16 матчаў у чэмпіянаце Шатландыі. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рэйнджэрс»[10] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Ніка дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 18 жніўня 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля.

Дасягненні правіць

«Дынама» Заграб

«Хайдук»

«Портсмут»

Зноскі

Спасылкі правіць