Ні́клат (? — 1160) — князь бодрычаў (каля 1131—60).

Ніклат
Niklot.jpg
Вянява
Вянява
Нараджэнне 1100
Смерць 1160[1] ці жнівень 1160
Дзеці Прыбіслаў[d], Варціслаў[d] і Прыслаў[d]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Узначальваў супраціўленне палабска-прыбалтыйскіх славян нямецкай (саксонцы) і дацкай (Кнуд Шлезвігскі) экспансіі. Імкнуўся захаваць добрыя адносіны з саксонцамі: у 1131 прызнаў вяршэнства Лотара III з Суплінбурга, потым саксонскага герцага Генрыха Льва, што не выратавала яго ад пазнейшых нападаў.

У час крыжовага паходу супраць славян 1147 арганізаваў паспяховую абарону зямель бодрычаў ад уварвання войска Генрыха Льва, здзейсніў напад на апорныя пункты крыжакоў у Вагрыі, спаліў г. Любек, разбіў крыжацкае войска каля пабудаванай ім крэпасці Добін, што вымусіла крыжакоў заключыць мір.

Загінуў у час новага паходу Генрыха Льва.

Ад Ніклата паходзіў анямечаны ў наступных пакаленнях род мекленбургскіх князёў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #138243700 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.

ЛітаратураПравіць